Старонка 116
◀ / 173 ▶
Далі суседу разак, дык ён яго так стачыў, што хоць новы купляй — навастрыць няма ж дзе. Жор. РАЗБАРСАЦЬ (разбарсаць) зак. тр. Разматаць аборы ці што іншае з вяровак, шнуркоў, нітак. Лапці разбарсаліся. Дук. РАЗБІЦЬ (разьбіць) зак. тр. Падзяліць зямлю на ўчасткі. За Польшчаю ў нашу дзярэўню прыяжджалі, каб разьбіць на футара. Ляшч. РАЗБРАКЛАЕ (разбраклае) дзеепрым. Гл. набраклае. Дастала разбраклае насенные са шклянкі. Р. Ч. РАЗБРЫНЯЎШАЕ (разбрыняўшае) дзеепрым. Гл. набраклае. Паглядзі, якоя маё разбрыняўшая насеньня. Дук. РАЗБУРЫЦЬ (разбурыць), -у, -ыш; зак. тр. Распусціць вязанае. Хустачку разбурыла і наске зьвязала. Дук. РАЗВОДНІК (разводнік) мужч. Калодачка з дзірачкамі, праз якія прадзяваюцца шнуркі ад панажоў. А разводнік, кап панажы не зьязджалі ў адно месца. Ляшч. РАЗВЯРНУЦЬ (разьвярнуць), -у, -еш; зак. тр. Глыбока парэзаць. Дзеці Наташцы паляц разьвярнулі шклом. Жор. РАЗГІРЭГАНЫ (разгірэганы) прым. Кульгавы. Потым яна паняла, што нікому яна ня трэба разгірэганая. Жор. РАЗЗЯПІЦЬ (разьзяпіць), -плю, -іш; зак. тр. Адчыніць. Ну чаго ты там разьзяпіў дзьверы ды стаіш! Гум. РАЗЛУЧНІК (разлучнік) мужч. Гл. разводнік. Дук., Р. П., Р. Ч., Кальч., Варн., Бяс., Ігр. Як паламаўся разлучнік, то панажы вунь як адзін на адзін налязаюць. Папл. РАЗМАІТА (размаіта) жан. Гл. думаўё. Размаіту трэба было б абабіць чым-небуць. Вішн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 173 ▶