якім ёсць пяць сцен. Пяцісьценны дом сабе сходна купіў. Заб.
ПЯЧАЛА (пячала) жан. Чапяла. Маўчы, а то як агрэю пячалы. Кол.
Р
РАБОЧЫ (рабочы) прым. Працавіты. Іх Гэля няцікавая, але рабочая. Цял.
РАГАВІЧОК (рагавічок) мужч. Вугал плота. Навязала казу ў рагавічку плота. Бяс.
РАДАБОДЗІНА (радабодзіна) жан. Грубое палатно. І выткалася радабодзіна. Кальч.
РАДАБОДЗІНА (радабодзіна). Дрэнная, нясмачная ежа. Што я буду есьці гэтыя радабодзіны? Кальч.
РАДАБОДЗЬ (радабоць) жан. Гл. радабодзіна. Якое ж гэта палатно? Адна радабоць. Кальч.
РАДЗІНЫ (радзіны) толькі ў мн. Гасцінец з прычыны нараджэння дзіцяці. Прынёс радзіны — віна, булак—усім учыцялям. Што ш тыя радзіны. Толькі тыя пачалі, а потым давай складчыну. Гулялі ўсю ноч. Сав.
РАДНІНО (радніно) ніяк. Гл. зрэбніна. На грубае палатно кажуць радніно. Папл.
РАДОЎКА (радоўка) жан. Чарга пасвіць скаціну. Бяс., Р. Ч., Р. П. Скора і наша радоўка падыдзе. У нас у радоўку ганяюць: сёньня нам, а заўтра другому. Заб.
РАЖКА (рашка) жан., перан. Тлусты твар. Старшыня прыехаў маладзенькі, худы, а прабыў тры гадэ, дык такую рашку наеў, што і вачэй ня відаць. Жор.
РАЖЭРНЯ (ражэрня) жан. Аранжарэя. Некалі ў пана ражэрня была, дзе цьвятэ расьлі. Цял.
РАЗАК (разак) мужч. Піла, якой пілуюць дровы.
84 👁