Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1982). Частка 8

 ◀  / 54  ▶ 
нарвала ядранцу, можа какова паесць (Бялёў, Жытк.). Я'ДРАНЫ прым. буйны. Толькі ж ужэ на старополіды жыто сільно ядранэе, а на пожні жыто слабое / модны, гучны. Во ядраныТолас, аж у вушах звініць (Глінішча, Хойн.). ЯЖАЧЫ прым. вокыкавы. Мы бачылі яжачы вывадак (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. яжыны. ЯЖЫ'НЫ прым., тое, што яжачы. Яжыная мордачка выглядвала з-пад калёс (Баравікі, Светл.); Мы ўсе ўбачылі яжыны след (Забалоцце, Раг.); Наверна, яжыная нара тут была (Марозавічы, Б.-Каш.). ЯЖЬГХА (ЯЖЬГЦА) ж., заал. самка вожыка. Яжыха ўжо прывыкла да: нас, малако п'е (Ямпаль, Рэч.; Марозавічы. Б.-Каш.); У мене адзін год яжыха цэлую зіму жыла, дык нігдзе мыш ні шалахнулась (Аравічы, Хойн.; Бабовічы, Гом.). Яжыха з яжанятамі пераходзілі дарогу (Забалацце, Раг.; Дубраўка, Добр.; Баравікі, Светл.; Кароткавічы, Жлоб.; Халочяа, Чач.); То яжыца мабуль була, бо не бегла ад нары (Усох. Буда, Добр.). Я'ЗВА ж. нара (лісы). Ліса ў язву ўбегла (Каранёўка, Гом.); А места, дзе адпачывае ліса, мы называем язвай (Юравічы, Калінк.). Я'ЗВАВІК м., бат. пералёт. Кажуць, што язвавік параць тогды, як чоловек язвою хворы, i п'юць (Падворак, Лельч.). ЯЗВІНА ж. поле (неўрадлівае). Толькі адзін бульняк рос на язвінё (Пагоннае, Хойн.). ЯЗДОВЫ м. фурман. А вунь i яздовы па малако едзе (Аравічы, Хойн.); У нас у сяле чоловек мо дзесяць яздовых (Стадолічы, Лельч.); Трэбо яздовага папрасіць, хай бы мукі цадкінуў (Глінішча, Хойн.). Я'ЗЫ К I м., спец, верхняя рухомая частка церніцы. Танкаваты язык, трэбо каб цясней зажымаў лён. Хучэй церціся будзе (Юравічы Калінк.); Надаедае язык той паднімаць ды апускаць (Холмеч, Рэч.). ЯЗЬГК II м., бат. кактус. Язык цвіце вельмі прыгожа (Саўгасная, Б.-Каш.). ЯЗЫКАВАТЫ прым. языкаты. Языкаваты Андросенка — з мухі слана зробіць (Іскра, Чач.). Ну i языкаватая ж ты, цётко Насцё (Стадолічы, Лельч.). ЯЗЬГЧШЦА ж. пляткарка. О, гэтая язычніца толькі i брэша (Карма, Добр.). ЯЗЫ'ЧНЫ прым., тое, што языкаваты. От i язычны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць, ядранцў
4 👁
 ◀  / 54  ▶