Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1982). Частка 8

 ◀  / 54  ▶ 
ШАТРАВАЦЬ незак. 1. шаткаваць (капусту). Гаспадыня шатравала капусту (Асінаўка, Чач.); Мы сённі на зіму шатравалі ўжэ (Зарэчча, Жлоб.). 2. патрашыць (рыбу). Мой Хведзя сегоні поўмешка рыбы прынёс, да от нема её шатраваць калі (Хлупін, Жытк), ШАТРОУКА ж., тое, што шаткоўка ў 2 знач. Схадзі ў пограб i прынесі шатроўкі (Асінаўка, Чач.). Параўн. шатраванка.,. ШАУКАВЩА (ШАУКОВЩА) ж. 1. ягада (тутаўніка). Шаўкавіца вельмі салодкая (Пагост, Жытк.); У нас шаўковіцу сабіраюць, але варэнне мала вараць (Дубраўка, Добр. + Баравікі, Светл.). 2. кует (тутаўніка). Шаўкавіца -разраслася, ягад многа - (Саўгасная, Б.-Каш.); Мяты, шаўковіцы трохі i ў еты букет свечку ставяць перад маладымі (Піркі, Браг.+Хізы, Ветк.). ШАУЛЮТА ж., бат. шалфей. Атварам шаўлюгі палошчуць горла (Багудічы, Ельск). ШАУЛЯТА аг. свавольнік, нягоднік. Ах, шаўляга, я табе пабегаю (Перавессе, Ветк.). ШАУЛЯ'К м., тое, што шамляк. Не качаны, а адны шаўлякі дасталіся (Капараўка, Рэч.). Параўн. шапляк II, шуляк I у 1 знач. ШАХОУКА ж. тумбачка. Палажы сала ў шахбуку, а то кот тут дастане (Рудакоў, Хойн.). Параўн. шкахаўка. ШАЦІНЁТАВЫ прым. сацінавы. Шацінётавую сукенку сашыла (Лукі-ЬКабанаўка, Жлоб.). ШАЧКАР м. рыбалоў. Еты шачкар ніколі без рыбы не прыходзіць (Славечна, Ельск.). ШВАГОР м. швагер. Швагор яго дужа добры, гарэлкі i ў рот не бярэ (Багданавічы, Карм.). Параўн. шурак, шурын. ШВАЙКА ок. 1. іголка (для пляцення лапцей). Швайкі няма, а то б на спробу пасталы сплёў (Аляксандраўка, Калінк. + Неглюбка. Ветк.). 2. перан. дзяўчына (якая, верціцца каля люстэрка). Маю ж Інвайку не адарвеш ад люстэрка (М. АўцкуІ, Калінк,). ШВАРДЭ'ЛАК м. кавалак (сала, мяса). Узяў у лес добры швардэлак сала (Ліскі, Рэч.). Параўн. шмандэлак, шматок, штыкаль.. ШВАРКА ж. 1. блузка (вышываная). Памыла б мне шварку (Злодзін + Глушкавічы, Маз.). 2. безрукаўка. У Мяне тожа такая шварка, толькі мая з чартакожы (Вышамір, Рэч.); Куды мне шварку палажыць? (Ч. Буда + Насовічы, Добр.; Раманавічы, Гом
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аўцк^і, шауляк, шахбўку, шаўкбвіцы, швагбр, шўрын
21 👁
 ◀  / 54  ▶