Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1982). Частка 8

 ◀  / 54  ▶ 
ШАЛЯ'ЖКА ж. аблямоўка. Я вам зраблю шаляжку з чорнай палосачкай (Вышамір, Рэч.). ШАЛЯ'НКА ж., тое, што шалінбука. У Лоеве шалянкі красівенныя былі (С. Лутава, Лоеўск.). ШАЛЯСТУ'ХА (ШАЛЕСТУ'ХА) ж., бат. трава (балотная). Шалестуха ў озёрных местах расце (Аравічы, Хойн.). ШАМАЛА ж. матрац. Можа, без шамалы спаць, але ж без яе мулка (Баравікі, Светл.); Папраў на караваці шамала (Заходы, Рэч.). ШАМАТУ'ШКА ж. цацка (дзіцячая), бразготка. От як пачне гуляць з шаматушкай, дык вясёлы такі (Піркі, Браг.). Параўн. шарахайка. ШАМАЦЬ незак. 1. неадабр. есці. Пайду, крыху шамадь трэба, а то ўжо пад ложачкай смокча (Саўгасная, Б.-Каш.); Шамай ды хутчэй ідзі спаць (Паташня, Хоин. + Узнаж, Рэч.). Параўн. вламкаць. 2. тое, што шадёстаць. Ціха,' ніхто нідзе не шамае (Бялёў, Жытк.). ШАМАШЫ'НА (ШАМЯШЬГНА) ж. перхаць. Шамашына на каўнер сыпецца (Пярэдзелка, Лоеўск.); Поўная галава шамяшыны (Баравікі, Светл.). Параўн. шамёха, шамяха. ШАМАШЬГННЕ зборн., н. капуста (мяккія качаны). Качаны засталіся адно шамашынне (Залессе, Чач.). ШАМЁХА (ШАМЯ'ХА) ж., тое, што шамашына. Ад гэтага мыла шамеха заводзіцца (Перароў, Жытк.); 3 галавы трэба шамяху вывесці, а то многа (Забалацце, Раг. +Пярэдзелка, Лоеўск.). Параўн. шамяха. ШАМКАЦЬ незак., неадабр., тое, што шамаць у 1 знач. Сядзе, шамкае, надаесць ўсім пакуль з'есць Ведрыч, Рэч.). ШАМЛЯ'К м. качан капусты (мяккі). I куды гэтая капуста — адны шамлякі (Казялужжа, Хойн.). Параўн. шапляк II, шаўляк, шуляк I у 1 знач. ШАМНУЦЬ зак., экспр. рухнуць, праваліцца. Мы з бацькам сталі пераходзіць раку на першым лёдзе i шамнулі абодва ў ваду (Заспа + Задуб'е, Раг.; Сямёнаўка, Раг.). Параўн. шухнуць, шчаббукнуцца. ПІАМЯТАЦЦА незак., груб, уставаць. Шамятайцесь, дзеўкі, з пасцелі (Піркі, Браг.). ШАМЯТАЦЬ незак. рваць. Не шамятай кніжку (Слава, Светл.). ШАНДАЛЫ толькі мн. слупы (для зруба). Бацька прыцягнуў таўсты дуб на шандалы (Рудня, Чач.); Шан
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задубе, зесць, шаляжка, шалянка, шалястуха, шалінбўка, шчаббўкнуцца, шўхнуць
5 👁
 ◀  / 54  ▶