Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1982). Частка 8

 ◀  / 54  ▶ 
наеўся (Бабовічы, Гом., + Баравікі, СветЛ.; Быч, Карм.; Марозавічы, Б.-Каш.). 2. перан. гарэлка (на чамярыцы). Учора выпілі пляшку чэмеру (Уць, Добр.). ЧЭ'МЕРНЫ прьім. злы. Ох, моя донька, якая ты чэмерная (Дарашэвічы, Петр.). ЧЭП м. 1. ланцуг. Лодку на чэп бяром (Бялёў, Жытк. + Навасёлкі, Петр.). 2. клямка. Вазьмі дзверы на чэп (Неглюбка, Ветк.). ЧЭФВАНКА ж. банка (для чарвей). Узяў чэрваниу накапаць чарвей (Грушаўка, Hap.). ЧЭ'ХЛІК м. сарочка (жаночая). Чэхлік з двух кускоў матэрыялу шыюць. Адна палавіна з крамнога палатна — гэта для пояса i далей з корту (Антонаў, Ельск. + Барталамееўка, Ветк.; Вуглы, Нар.). Ш ' ШАБЁТА ж. 1. сумка, ранец. Шабёта добрая (Тульгавічы, Хойн.); Бацька купіў ім шабёту для кніжак (Заспа, Рэч.; Неглюбка, Ветк.); 3 шабётай i на ахвоту хадз.іў (Холмеч, Рэч. + Віць; Хойн.; Піркі, Браг.). Параўн. шанька./ / кашалёк. Грошы толькі ў шабёту кладзі (Глінішча, Хойн.). 2. перан. старая жанчына. От шабёта старая, дома б сядзела ужэ (Глінішча, Хойн.). ШАБЕР м. сусед. Ідзе мой шабёр (Дварэц+Батвінава, Чач.). ШАБУНЯ'ЦЬ незак., неадабр. гаварыць (незразумела). Нічога ні панятна, што іна там шабуняя біззубым ротам (Пакалюбічы, Гом,). Цараўн. шавёркаць, шадэркаць, швёркаць, швэргаць. ШАБЕР м., бат. асака (сухая). Не хоча карова етага шаверу есці (Агароднікі, Калінк.). ШАВЁРКАЦЬ незак., неадабр., тое, што шабуняць. Вып'е чарку i шавёркае сабе ў вугле нешта, дабіся толку (Залессе, Браг.). Параўн. шадэркаць, швёркаць, швэргаць. ШАВЁЛЬ м. род танца. Цяпер іншыя танцы танцуюць, а раней толькі шавяля i кадрэлю (Кароткавічы, Жлоб.). ШАВЯЛЯ'ЦЬ незак. шапялявіць. Баба старая, зубоў няма, ну i шавяляе (Палессе, Чач.). ШАГАВУ'ХА ж. шаршатка. Такая добрая шагавуха была да зламалася (Ж. Буда, Добр.); Мяшкі шыяць у нас шагавухай (Дубраўка, Добр.). Параўн. шагбука
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, чэмерны, чэрванйу, шавяляць, шагавўха, шагавўхай, шагбўка
9 👁
 ◀  / 54  ▶