ЧАПАРЛІВЫ прым. ганарысты. І ў каго ён такі ўдаўся чапарлівы? (Злодзін, Маз.).
ЧАПАЦЬ незак. хадзіць. Чапае па дворы, як дзед стары. (Казацкія Балсуны, Ветк.).
ЧАПЕЛЬКА ж., спец. зашчапка. Ні чапляйся за чапельку, бо сарвеш (Бялёў, Жытк.).
ЧАПЁЦ м., толькі адз. здор. Чапец — ета значыць здор, жыр у кішках, па-нашаму (Халочча, Чач.).
ЧАПЁЛКА ж., буд. бэлька. Зверху на стаўбы кладуць чапёлкі (Каравацічы, Рэч.).
ЧАПЁЛКІ толькі мн. вільчак (на крышы), апоўзіны (на стозе). І ў хаце, на крышы, і на стог кладзём чапёлкі (Дубраўка, Добр.).
ЧАПЛЕЙКА ж. чапяла. Возьмі ў кочорэжне чаплейку і выймі сковороду з салом (Дзяржынск, Нар.). Параўн. чапліца, чапляя.
ЧАПЛІЦА ж., тое, што чаплейка. Вось гэта ў нас чапліца, шчо скавараду бяром (Усох. Буда, Добр.). Параўн. чапляя.
ЧАПЛЯЯ ж., тое, што чаплейка. У мяне чапляя харошая, яе яшчэ некалі пакойны Сямён з дуба здзелаў (Еланы, Светл.+Бялёў, Жытк.; Дарашэвічы, Камаровічы, Петр.).
ЧАПЯНЯТЫ толькі мн. кураняты. Той год былі ў мяне чапяняты, ды дробненькія такія (Бялёў, Жытк.).
ЧАРАВАТАЯ прым. цяжарная. Маня ўжо трэцім чараватая. (Слабада, Рэч.+Бялёў, Жытк.; Лядцы, Светл.).
ЧАРАВЕЛЬ м., зневаж. чалавек (пузаты). Добра жывецца, дык бач, які стаў чаравель (Белы Пераезд, Петр.).
ЧАРАДНІК м. пастух (чарговы). Сёння наймаюць чарадніка чараду пасці (Дубраўка, Усох. Буда, Добр.).
ЧАРАДНІЧКА ж. пуга (доўгая). А чараднічкай як стрэліш, дак карова і бяжыць (Дубраўка, Добр.).
ЧАРАМХАВІК м., рыб. карась. Чарамхавік — карась, які нерастуе, калі цвіце чаромха (Азяраны, Раг.).
ЧАРАНОК м., памянш. чыгунок. Неўжо ты чаранок бульбы не з'ядаеш за дзень? (Лабыроўка, Карм.).
ЧАРАПУШКА ж. ракавінка. Чарапушак лоўляць, сушаць, а потым посуд шкрабуць (Стадолічы, Лельч.); 2. перан., зневаж. галава. Чарапушка ў цябе бальшая, ды дурная, вучышся на адны калы (Жураўлёўка, Добр.).
ЧАРАЎНІК м., толькі адз., бат. цвінтарэй. Чараўнік
75 👁