ЦЯРМОЦЦЕ н., зборн. атрэп'е. Пакуллем і цярмоццем абкладаюць скабку (Дземяхі, Рэч.).
ЦЯРНІЦА (ЦЕРНІЦА) I. ж. жанчына (мяльшчыца). Цярніца нацёрла дзве вязкі лёну (Дземяхі, Рэч.); Сабіраюцца церніцы і так дней сем-восем памагаюць адна адной (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. цярэйка.
ЦЯРНІЦА (ЦЕРНІЦА) II ж. церніца. Бяры церніцу, пойдам на сцелішча лён церць (Бялёў, Жытк.).
ЦЯРНОВЫ прым. шарсцяны. Надзену на празнік цярновы хвартух (Аравічы, Хойн.).
ЦЯРНОЎКА (ЦЕРНОЎКА) ж. хустка (шарсцяная). А я прыбралася, цярноўку абапнула і пайшла ў лаўку (Цясны, Лоеўск.); Мне дачка цярноўку красівую прыслала (Кавака, Браг.); Каб дзе чорну церноўку купіў, бела ў міне ўжэ е (Мілашэвічы, Лельч.).
ЦЯРЭШКА м., заал. бабачка. Такія харошыя цярэшкі лятаюць, паглядзі, Васілёк (Крупка, Маз.).
ЦЯСЦЯНЫ прым. ацеслівы. Сёння хлеб у мене ўдаўся цясцяны (Майскае, Жлоб.).
Ч
ЧАБОЦІКІ толькі мн., бат. дэкаратыўныя кветкі. Чабоцікі як вырастуць, ты бываюць сінія (Марозавічы, Б.-Каш.).
ЧАБУХНУЦЦА зак. спатыкнуцца і ўпасці. Я ішоў лесам уночы ды так чабухнуўся (Буйнавічы, Лельч.).
ЧАВУН м. чыгун. Не асталось парожняга чавуна. Купіла чавуна дай малы аказаўся. Хватыт свіням тры чавуны картоплі (Галоўчыцы, Дзяржынск, Нар.). Параўн. чаус, чуган.
ЧАКУХА ж. доўбня. Подай мне там чакуху (Дзёрнавічы, Нар.); Чакухою цяпер нічога не забіваюць. Тэблы ў сцяне сякераю або малатком забіваюць, а чакуха валяецца нейдзі на хаці (Людзяневічы, Жытк.); Чакухай таксама можна забіваць кліны (Бялёў, Жытк.+Чаплін, Лоеўск.).
ЧАЛАВЕЧКА н., анат. зрэнка. Мяне пчала ўкусіла адзін год у самае чалавечка, дык думала аслепну (Марозавічы, Б.-Каш.).
ЧАЛО н., толькі адз. насенне. Не чапай, гэта ж я на чало аставіла (Пучын, Браг.).
ЧАМАЛУДЗІЦЬ незак. выдумляць. Што ты, дзеўка, чамалудзіш мне (Быч, Карм.).
79 👁