Старонка 66
◀ / 72 ▶
ХІЖА ж. прыбудова. Да хлява прыбудавалі хіжу (Засінцы, Ельск.). ХІЖКА ж. кладоўка. Ідзі ў хіжку і ўрэж сала (Нова-Мазалаў, Жлоб.); Стаяла ў хіжцы крупа, дак мышы патачылі (Целяшы, Гом.). ХІЖЫ прым. сквапны. Хіжы такі, век нікому нічога не скажа (Неглюбка, Ветк.). ХІЗОК м., тое, што хейдар. Прынесі дроў із хізка (Дзяржынск, Лельч.). ХІМАРАДА ж. выдумка. Ён вярзе хімараду, а яна слухае, ды й годзя (Камсамольск, Рэч.). пляткарка, выдумшчыца. Во пайшла ўжо хімарадзіць, хімарада праклятая (Дубраўка, Добр.). ХІМАРАДЗІЦЬ незак. пляткарыць. Во пайшла ўжо хімарадзіць, хімарада праклятая (Дубраўка, Добр.). ХІМЛАЦЬ незак. завіваць (прычоску). Маладыя бабы хімлаюць нявесту (Асарэвічы, Браг.). ХІНДЗЯ (ХІНЬДЗЯ). ж., мед. малярыя. Хіндзя яго калоціць (Стасеўка, Рэч.); От мяне хіньдзя папатрасла после вайны (Ламавічы, Акц.+Аравічы, Ломыш, Хойн.; М. Аўцюкі, Рудня Антонаўская, Калінк.). Параўн. хінца (хіньця), хондзя ў 1 знач., хундзя (хуньдзя). ХІНЦА (ХІНЬЦЯ) ж., тое, што хіндзя. Каб век не знаць етай хінцы (Забалацце, Раг.); «Цябе сёння хіньця трасе»,—сказаў дзед (Марозавічы Б.-Каш.+Ветка; Грушаўка, Добр.; Хізы, Ветк.). Параўн. хондзя ў 1 знач., хундзя (хуньдзя). ХІРЫ прым. кволы, слабы. Нейкі ты стаў вельмі хіры (Грабава, Петр.). ХІТАЦЦА незак. хістацца. Аж хітаецца, такі хворы (Ламавічы, Акц.+Холмеч, Рэч.). ХЛАПЁНАК м., памянш. да хлопец. Мой хлапёнак занядужаў нешта (Дубраўка Добр.). Параўн. хлапчак, хлапчонак, хлоп, хлопец у 1 знач. ХЛАПУШКА ж., бат. смалёўка. Хлапушка расце і на полі, і на рэке (Неглюбка, Ветк.). ХЛАПЧОНАК м., тое, што хлапёнак. Унь твой хлапчонак бяжыць (Ламавічы; Акц.). Параўн. хлапчак, хлоп, хлопец у 1 знач. ХЛАПЧАК м., тое, што хлапёнак. Учора хлопчакі подхопілі гармонь ды на танцы пошлі (Бялёў, Жытк.). Параўн. хлапчонак, хлоп, хлопец у 1 знач. ХЛЕБІНА ж. баханка. Бывала, спячэш хлебін сем,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 72 ▶