Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1981). Частка 7

 ◀  / 72  ▶ 
ХАНДАЛЯ'К м. дыня. У цябе ўжэ вялікія хандалякі, дык дай мне хоць аднаго (Даманавічы, Калінк.). ХАПАЦЦА (ХОПАЦЦА) незак. спяшадца. Ганна, куда ето ты хопаесса, подожджы трохі (Стадолічы, Лельч.). ХАРАСЦВЁННЫ прым. прыгожы. Якая ты сёння харасцвённая! (Камаровічы, Петр.). ХАРАШЭ'ННЫ (ХОРОШЭ'ННЫ) прым. добры. Хорошэнны годуецца хлопец у нашага Івана (Бялёў, Жытк). Параўн. харошы ў 1 знач. ХАРВАТНІК м. яслі (для корму жывёлы). Mima, палажы там разам у харватнік сена карове (Навасёлкі, Хойн.). ХАРМУ'ШІўА ж., кул. яечня. Раней рабіла хармушку на снеданне часцей (Кароткавічы, Жлоб.). ХАРОШЫ прым. 1. тое, што харашэнны (хорошэнны). Вы б толькі паглядзелі на яго, да чаго харошы, а яна — нішто (Жгунь, Буда, Добр.); Летась была харошая пагода, дык жыта многа намалацілі (Багданавічы, Карм.); Ета зерне харошае (Усохская Буда, Добр.); Цяпер ужэ ўсюдах харошыя дарогі (Марозавічы, Б.-Каш.+ Антонаў, Ельск.; Бабовічы, Гом.; Багданавічы, Карм.; Баравікі, Светл.; Белы Пераезд, Бобрыкі, Петр.; Гармавічы, Жлоб.; Забалацце, Задуб'е, Раг.; Запясочча, Злодзін, Маз.; Кароткавічы, Жлоб.; Крыўка, Раг.; Марозавічы, Б.-Каш.; Насовічы, Добр.; Неглюбка, Ветк.; Піркі, Браг.; Пярэдзелка, Лоеўск.; Усохская Буда, Добр.; Халочча, Чач.; Холмеч, Рэч.). 2. спраўны. Варка худая, а Хаменок харошы, поўны (Навасёлкі, Петр. + Перароў, Жытк.). ХАРЧ м. корм. Хіба такі харч корова будзе есці? (Стадолічы + Буйнавічы, Лельч.; Капцэвічы, Петр.). ХАРЧОУНЯ ж. сталовая. Дзе тут харчбуня добрая? (Хойнікі). ХАРЧЬГНА ж. харч. Сёлета ў нас харчыны хоць адбаўляй (Усохская Буда, Добр.). ХАРЬГШЧА м. харыст-музыкант. Харышча прыйшоў з гармонікай (Камаровічы, Петр.). ХАТА ж. 1. хата. О, у іх красівая хата i ў хаце красіва (М. Аўцюкі, Калінк.). 2. пакой. Я сёння ў той хаці буду спаць (Бялёў, Жытк. + Грушаўка, Нар.; Мікулічы, Браг.; Чырвоная Дуброва, Рэч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задубе, харб, харбшае, харбшы, харбшыя, харму'ші^а, хармушіўа, хармўшку, харчбўня
5 👁
 ◀  / 72  ▶