хлопец яшчэ не жаніўся, ён яшчэ халасцякуе (Аравічы, Хойн.).
ХАЛАСЦЯЧКА ж. незамужняя. Халасцячка выйшла б замуж, ды ніхто не бярэ (Крупейкі, Лоеўск.); Халасцячкай засталася — перабірала дужа (Багданавічы, Карм.); Усе халасцячкі паступілі на работу на ферму (Брынёў, Петр.+Кавака, Браг.; Кароткавічы, Жлоб.; Н. Дуброва, Акц.).
ХАЛЕПА ж. слата. На вуліцы такая халепа, што няможно вуйці (Махновічы, Маз.); Куды вы, дзеўкі, сунецеся ў етую халепу? (Славань, Светл.+Парэчча, Акц.; Рудня Антонаўская, Калінк.; Янова, Ветк.). Параўн. хвілепіца, хлебска, хлюпата, хлюць, хляба, хлякась, хляпа, хляпота, хляпоцце.
ХАЛЕРЫЯ ж., мед. халера. Тады халерыя некая хадзіла. Скруця чалавека і ён памірае (Хізы, Ветк.).
ХАЛОДА ж., тое, што халадзіна. На дварэ халода, адзевайцесь добра (Ніўкі, Добр.). Параўн. халаднеча.
ХАЛОДНА прысл. холадна. Сёння на дварэ халодна. Ох і халодна (Іскра, Чач.).
ХАЛОДНАЎСТОЙЛІВЫ прым. холадаўстойлівы. Я вон капусту пасадзіла. Нічога ні баіцца, такая халоднаўстойлівая (Хізы, Ветк.+Багуцічы, Ельск.).
ХАЛОДНАЕ м., тое, што халадзец у 4 знач. А ета галава ды ногі на халоднае пойдуць (Ст. Рудня, Жлоб.+Барталамееўка, Ветк.; Пакалюбічы, Гом., Хальч, Ветк.; Чкалава, Гом.).
ХАЛОДНАЯ ж. трупярня. Паднялі яго і занеслі ў халодную (Ручаёўка, Лоеўск.).
ХАЛУДЗІНА ж. дубец. Дзядзько, прынясі на мого коня якую халудзіну (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. хлудзіна.
ХАЛУПА ж. хаціна. На пасёлку тры халупы няважныя ёсць (Дубраўка, Добр.+Багуцічы, Ельск.).
ХАЛУПАЧКА ж., памянш. да халупа. Яна 'шчэ жыве ў малюсенькай халупаццы на краю сяла (Грабаўка, Гом.).
ХАЛЬНІНА ж. парадак. Яна дзеўка гожая, хальніну здзелала, хоць у сваты, хоць так (Стаўбун, Ветк.).
ХАМОНКА ж. месца (вязання плытоў). У нас каля ўрочышча ў хамонцы вязалі плыты дый пускалі (Кароткавічы, Жлоб.).
ХАМЗАЦЬ (ХАМЗІЦЬ) незак. мармытаць. Што ты
79 👁