ХАДУШКА ж., тое, што хадак. Купіла свайму дзіцяці хадушку (Неглюбка, Ветк.). Параўн. хадулькі, хадуля, хадун у 1 знач., хадунец, хадуны, хадунчык, хадуха, хадылка, ходалка, ходачкі, ходка.
ХАДЫЛКА ж., тое, што хадак. Пара яму хадылку купіць, дзіця падрастае (Багданавічы, Карм.+Косаль). Параўн. хадулька, хадуля, хадун у 1 знач., хадунец, хадуны, хадунчык, хадуха, хадушка, ходалка, ходачкі, ходка.
ХАЗЯЙНАВАЦЬ (ХОЗЯЙНУВАЦЬ) незак. гаспадарыць. Раньшэ піў, а цепер хозяйнуе (Грушаўка, Нар.).
ХАІЦЬ незак. хадзіць. Хаі хутчэй, а то машына жджэ цебе (Замошша, Лельч.); Хаемо са мною по грыбы (Прыбалавічы, Лельч.+Багуцічы, Ельск.).
ХАКАЦЬ незак. дыхаць (цяжка). Як замарыўся сабака, то сапе, хакае (Чалюшчавічы, Петр.).
ХАЛАБУДА ж. хата (недагледжаная). Сядзіць у сваёй халабудзе на пячэ (Рудня Антонаўская, Калінк.).
ХАЛАДЗЕЦ м. 1. студзень, халадзец. Баба будзе нам халадзец варыць (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. халадзёнка, халоднае. 2. халаднік. Як станя цыбуля маладая, дык мы часцяком халадзец дзелаем (Залессе, Чач.+Грушаўка, Дубовы Лог, Добр.; Стара-Высокае, Ельск.; Усохская Буда, Добр.; Хамінка, Хізы, Ветк.).
ХАЛАДЗЁНКА ж., тое, што халадзец у 1 знач. На вяселлі халадзёнка была первай закускай, не тое, што цяпер (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.). Параўн, халоднае.
ХАЛАДЗІНА ж. халадэча. Ууу, якая халадзіна сёння на дварэ, носа не пакажаш (Багуцічы, Ельск.+Барталамееўка, Ветк.; Забалацце, Акц.; Хальч, Ветк.). Параўн. халаднеча, халода.
ХАЛАДЗІЦЬ незак. трэсці. І чаго мене так халодзіць, хаця п не захварэла (Дуброва+Чалюшчавічы Петр.).
ХАЛАДЗЯНКА ж. цура. Я пайду дамоў есць халадзянку (Асінаўка, Чач.).
ХАЛАДНЕННЫ прым., пар. ст. да халодны (вельмі). Уй, на двары як халадненна (Усохская Буда, Добр.).
ХАЛАДНЕЧА ж., тое, што халадзіна. От халаднеча, змарозіўся толькі (Піркі, Браг.). Параўн. халода.
ХАЛАМІДА ж. лахман. Надзела такую халаміду, што стыдна і на вуліцу выйці (Улукоўе, Гом.).
ХАЛАСЦЯКАВАЦЬ незак. быць халасцяком. Еты
78 👁