Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1981). Частка 7

 ◀  / 72  ▶ 
хлопец яшчэ не жаніўся, ён яшчэ халасцякуе (Аравічы, Хойн.). ХАЛАСЦЯ'ЧКА ж. незамужняя. Халасцячка выйшла б замуж, ды ніхто не бярэ (Крупейкі, Лоеўск.); Халасцячкай засталася — перабірала дужа (Багданавічы, Карм.); Усе халасцячкі паступілі на работу на ферму (Брынёў, Петр.+ Кавака, Браг.; Кароткавічы, Жлоб.; Н. Дуброва, Акц.). ХАЛЁПА ж. слата. На вуліцы такая халёпа, што няможно вуйці (Махновічы, Маз.); Куды вы, дзеўкі, сунецеся ў етую халёпу? (Славань, Светл. + Парэчча, Акц.; Рудня Антонаўская, Калінк.; Янова, Ветк.). Параўн. хвілёпіца, хлёбска, хлюпата, хлюць, хляба, хлякась, хляпа, хляпота, хляпоцце. ХАЛЁРЫЯ жмед. халера. Тады халёрыя некая хадзіла. Скруця чалавека i ён памірае (Хізы, Ветк.). ХАЛОДА ж., тое, што халадзіна. На дварэ халода, адзевайцесь добра (Ніўкі, Добр.). Параўн. халаднёча. ХАЛОДНА прысл. холадна. Сёння на дварэ халодна. Ох i халодна (Іскра, Чач.). ХАЛОДНАУСТОЙЛІВЫ прым. холадаўстойлівы. Я вон капусту пасадзіла. Нічога ні баіцца, такая халоднаўстойлівая (Хізы, Ветк. + Багуцічы, Ельск.). ХАЛОДНАЕ м., тое, што халадзёц у 4 знач. A ета галава ды ногі на халоднае пойдуць (Ст. Рудня, Жлоб.+ Барталамееўка, Ветк.; Пакалюбічы, Гом., Хальч, Ветк.; Чкалава, Гом.). ХАЛОДНАЯ ж. трупярня. Паднялі яго i занеслі ў халодную (Ручаёўка, Лоеўск.). ХАЛУ'ДЗІНА ж. дубец. Дзядзько, прынясі на мого коня якую халудзіну (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. хлудзіна. ХАЛУ'ПА ж. хаціна. На пасёлку тры халупы няважныя ёсць (Дубраўка, Добр. + Багуцічы, Ельск.). ХАЛУ'ПАЧКА ж., памянш. да халупа. Яна'шчэ жыве ў малюсенькай халупаццы на краю сяла (Грабаўка, Гом.). ХАЛЬНІНА ж. парадак. Яна дзеўка гожая, хальніну здзелала, хоць у сваты, хоць так (Стаўбун, Ветк.). ХАМОНКА ж. месца (вязания плытоў). У нас каля ўрочышча ў хамонцы вязалі плыты дый пускалі (Кароткавічы, Жлоб.). ХАМЗАЦЬ (ХАМЗІЦЬ) незак. мармытаць. Што ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лбдную, халасцякўе, халбднае, халудзіна, халупачка, халўдзіну, халўпа, халўпаццы, халўпы, хамбнцы, хбладна, хляпбта, хляпбцце, хлўдзіна, янашчэ
5 👁
 ◀  / 72  ▶