Старонка 56
◀ / 72 ▶
УЯЛІНА ж. нараст (на дрэве). Колі глядзіш на ўяліну здалёку, то яна, як гняздо (Стадолічы, Лельч.). УЯЛІЦА ж. сухастой. Гэты год у лесе богато ўяліц (Дарашэвічы, Петр.). УЯПА ж., бат. губа. На дрэве тым вялікім такая ўяпа вырасла (Шуты, Ельск.). Ф ФАЛЕЦ м., паз (у дошках). У гетай дошцы няма фальца; Нічога, ап фальцы не хвалюйся (Забалацце, Раг.). ФАЛЬКА ж. складка. Ета фалька ўнізе расшыраецца, а кверху звужваецца (Чалюшчавічы, Петр.). ФАЛЬЦАВІК м., цясл. рубанак (для выемкі пазоў). У фальцавіку вузкі нож, дзеравяна калодачка з ступеньчатымі выступамі і грэбнем (Ламавічы, Акц.). ФАЛЬЧ ж. недахоп (фізічны). А ў яго сабакі была фальч — губляла след (Юравічы, Калінк.). ФАНАБЭРА аг. асоба (фанабэрыстая). І адкуль ты ўзяўся, фанабэра такі? (Ламавічы, Акц.). ФАРШАЛЬ м. пюрэ (з бульбы). Раней з фаршаля многае смашнае можна було зрабіць (Юравічы, Калінк.). ФАЦЫЯНТ (фаціянт) м. франтон. Фаціянт прахудзіўся, дождж на столь зацякае (Узнаж, Светл.). ФІГУРНІК м., цясл. рубанак (для вырабу ўзораў). Фігурніком можно на налічніках усякія ўзоры рабіць (Стадолічы, Лельч.). ФІНКІ толькі мн. санкі. Зімой на канаве на санках катаемся, на фінках; фінкі отцы робяць (Бялёў, Жытк.). ФІРА ж. фура. Цяпер ужо валоў няма і фіры не робяць (Ламавічы, Акц.). ФЛЯГА ж., цясл. малаток (сталярны). Фляга — то велікі сталярскі молоток (Чалюшчавічы, Петр.). ФРАЗА ж. паз. Фраза ў дошках робіцца для шчытнасці (Усохская Буда, Добр.). ФУГАВАЦЬ незак., перан. выдаляць. Фугуй адсюль хутчэй, я табе сказала (Антонаў, Ельск.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 72 ▶