УЦЯЖКУ прысл., тое, што ўважку. У нас адна маладзіца штогод ўцяжку бывая (Хізы, Ветк.).
УЧАРНЕЦЬ зак. схуднець. Балеў чалавек, дак так учарнеў (Ручаёўка, Лоеўск.).
УЧКУР м. 1. тое, што ўджгур. У штаны з учкурам раней аборкі зацягвалі. Усе ўжэ шшыла, засталося прышыць учкур (Асінаўка, Чач.). 2. матуз. Раней жа пугавак ні было, дык замест пугавак ушывалі ўчкуры (Хізы, Ветк. + Кірава, Браг.; Р. Марымонава, Гом.; Раманавічы, Гом.; Чырвоная Буда, Добр.; Антонаў, Ельск.; Майскае, Жлоб.; Бялёў, Жытк.; Быч, Карм.; Баравікі, Светл.; Асінаўка, Чач.). 3. шнурок. Раней мужчыны падпаразваліся ўчкуром (Сяўкі, Лоеўск.); Падвяжыся ўчкуром, будзяш як у вусі (Стары Хутар, Светл. + Заходы, Рэч.).
УЧМЭРЫЦЬ зак., абыяк. згатаваць. Трохі тут учмэрыла снеданне (Бялёў, Жытк.).
УШАН м. цэбар. А ты ў ушане турнепсу насечы (Агалічы, Петр.).
УШКУРДЗІЦЬ зак., зневаж. раззлаваць. Такі, бабачкі, яна мяне ўшкурдзіла, што век ні прашчу (Горваль, Рэч.).
УШПАР м. паз. Высякаюць ушпар, штоб дно дзяржалась (Хізы, Ветк.).
УШПІЛІЦЬ зак. укусіць. От ушпіліў мене комар, шышка аж вуросла (Бярэзнікі, Жытк.).
УШУЛА н. шула. Ушуло добрае будзе з дуба (Прудок, Калінк.); Ушулы ўжэ старые, бо хата ўжо даўно стоіць (Грушаўка, Нар.).
У ШУЛУ: хата ў шулу. Тое, што ў плячо. У шулу цяпер ужэ рэдка хто робіць хату (Баравікі, Светл.).
УШЧУБАЦЬ зак. адлупцаваць. Каб хто яе трохі ўшчубаў, мо' б пацішала (Баравікі, Светл.).
УШЧУКАЦЬ незак. супакойвацца. Людзі раней работалі, не ўшчукалі (Палессе, Чач.).
УШЧУКНУЦЬ зак. супакоіцца. Жывот ушчук, не баліць (Палессе, Чач.); Да не крычы ты ўжо, ушчукні (Салтанаўка, Б.-Каш.).
УШЧУНІЦЬ зак. узрушыць, крануць. Зноў ушчуніў хлопца? (Навасёлкі, Петр.).
УЮШНЫ прым. умелы, рухавы, увішны. Мой сын такі ўюшны, што за што возьмецца, дык хоць стрэль, ён усё роўна сваё дзелая (Іскра, Чач.); Хлопчык твой маленькі, а ўюшны, як верабейка (Бялёў, Жытк.).
88 👁