Старонка 50
◀ / 72 ▶
усадзі нітку ў іголку і ўкладзі нітку (Хізы, Ветк.); Усадзі нітку, а то не бачу, старая ўжэ (Ручаёўка, Лоеўск.); Вушка ў іголцы маленькае, ніяк не магу ўсадзіць (Каравацічы, Рэч.). Параўн. укласці, усунуць. У СВАЛ: араць у свал. Араць ад цэнтра ўчастка. І ў свал, і ў развал пахалі (Піркі, Браг.). Параўн. у склад. УСВЕЖАВАЦЦА зак. супакоіцца. Ну, усвежаваўся, цяпер лажыся (Стаўбун, Ветк.). УСЕРДЗІЦЦА зак. раззлавацца. Усердзілася яна на мяне (Піркі, Браг.; Быч, Карм.); Так усердзіўся, што губы раздуў (Халочча, Чач.). Параўн. успыліцца, усхадзіцца. УСЕСЛА (УСЕСЬЛА) н. устаўка (у штанах). Ушыла ў штаны ўсеслу, бо цесныя былі (Неглюбка, Ветк.); У палатняныя, есьлі шыім, абізацільна нада ўстаўляць усесла, затым што палатно вуская (Хізы, Ветк.); Штаны споднія з усеслamі шыям (Раманавічы, Гом.); Толькі ўчора залапіла, сённі зноў усесьла парваў, радзімец (Шылавічы, Чач.). УСЕЁДНІЦА ж., абрад. мясаед. Была якрас ўсеёдніца, ну да, на ўсеёдніцу ж мы і кабана ўбілі, як ён прышоў (Быч, Карм.). УСКАЛАЦІЦЬ зак., перан. скалясіць. Ускалацілі ўвесь лес і нічога не знайшлі (Старое Сяло, Гом.). У СКЛАД: араць у склад. Тое, што ў свал. Трэба пахаць у склад, бо на сярэдзіне лашчына, а каб бугор быў, дык у роскідку сеялі (Хізы, Ветк); Еты загон ўжо які год сеецца ў склад (Ст. Буда, Б.-Каш.+Неглюбка, Ветк.; Бабовічы, Гом.; Гармовічы, Жлоб.; Холмеч, Рэч.; Калінін, Хойн.; Ліцвінавічы, Чач.). У СКОБКУ: прычасацца ў скобку. Від прычоскі. От я прычасалась у скобку: валасы раздзяліла на касы рад уперадзе, а ўзадзе здзелала куксу. Уперадзе валасы закалола заколкамі — от табе і ў скобку (Прыбыткі, Гом.). УСКРУЦІЦЦА зак. патрабаваць злучкі (пра жывёл). Хоць бы наша свіння ўскруцілася, дык глядзі к лету быў бы прыбытак (Вялікае Ляда, Раг.). УСЛАБКУ прысл. усмятку. А мы яечкі варым то ўслабку, то ўкрутую (Бялёў, Жытк.). УСЛОНЕЦ м., памянш. да ўслон. Падстаў услонец ля стала, каб больш гасцей села (Казацкія Балсуны, Ветк.). Параўн. услонік, услончык.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 72 ▶