УДОУЖНЫ прым. падоўжны. У скацерцы ё удоўжная карунка (Быч, Карм.). УДРАЖНІЦЬ зак. разверадзіць. Не тым зеллем уладзіла памазаць i ўдражніла рану (Неглюбка, Ветк.). Параўн. укволіць. УДРУГОГА прысл. другі раз. Вы ж удругога ўжо прыяжджаеце к нам (Быч, Карм.). УДУШНЁЦЬ зак. спацець. Адкрыйце хвортку, уду* шнёла, не магу (Антонаўка, Добр.); Покуль прынесла лросцілку зелья, то i ўдушнёла (Камаровічы, Петр.). УДЖГУФ м. пояс (у штанах). Цяпер штаны на рэмні, а раньшай булі на уджгуру дзержаліса (Чалюшчавічы, Петр.). Параўн. учкур у 1 знач. УДЗЁЦЬ зак. уцягнуць. Hi магу сама ўдзёць нітку — укуку прашу (Марозавічы, Б.-Каш. + Івакі, Добр.; Кароткавічы, Жлоб.; Халочча, Чач.). Параўн. укласці, усадзіць, усунуць. У ДЗЯДКІ прысл. у бабкі (снапы). Жыта жал i, sy дзядкі ставілі, машынамі малацілі (Баравікі, Светл.). УЖАРЫЦЬ зак. уджаліць. Як балюча ўжарыла пчала (Багуцічы, Ельск.). УЖОУКА ж., бат. апенька. Сёлета гэтых ужовак, а божа ж мой (Бялёў, Жытк.). УЖЬІВАЦЬ незак. харчавацца. Мікола глядзіць сябе, ужывае добра (Пагоннае, Хойн.). УЗБУРАЦЬ незак. падкідваць. Два разы ўзбурала дыплёначка к курам, i сама ўся ў гразі, а яны не ляцяць i ўсё (Палессе, Чач.). УЗВАЛАК м. узгорак. На ўзвалку, а такой травы нажала (Насовічы, Добр.); Узыйдзі на ўзвалак — i побач (Дарашэвічы, Петр.). УЗВАЦЬ зак. завесці. Немцы нашых узвалі за могілкі, ды пастралялі (Бялёў, Жытк.); Узваць трэбо мою дочку да бабкі (Бялёў, Жытк.). УЗГРЭ'БЦІСЯ зак. падняцца, устаць. Бораліся, дак так гракнуўся Хведар, што ні мог узгрэбціся (Пагоннае, Хойн.). УЗГРЭ'Х м. агрэх. Паедзім узгрэхі раць, там послі трактара зысталіся (Ліцвінавічы, Чач.). Параўн. Узрэх. УЗДАЦЬ зак. паддаць (пары). Уздай болей духу (Залессе, Чач. + Хізы, Ветк.). УЗДОУЖКАВЫ прым. падоўжны. У нас прымяня
Дадатковыя словы
уджгўру, усўнуць, учкўр
4 👁