Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1981). Частка 7

 ◀  / 72  ▶ 
УГАДАВАЦЬ зак. выкарміць. Угадуеш свінню, дак уб'еш i кусок з'ясі (Дубраўка, Добр.). УГАДНЫ прым. прыкметны. У мяне сасед такі ж угадны, здалёк відна (Шарпілаўка, Гом.). УГАМАНЩЦА зак. супакоіцца. Малы мой плакаў, у его цімпіратура была, а патом угаманіўся (Халочча, Чач.); Угомашса, не солі душу (Бялёў, Жытк.). УГАМАНЩЬ зак. супакоіць. Дзядзька чуць угаманіў яго, а то разышоўся, што халодны самавар (Іскра, Чач.-ЬБагданавічы, Карм.; Каравацічы, Рэч.; Піркі, Браг.). УГАМОННЕ н. спакой. Што за чалавек? Ніколі яму ўгамоння няма (Быч, Карм.). Параўн. угоман. УТАР м„ заал. вугор. У'гра ловяць ноччу (Неглюбка, Ветк.). УГАРТАЦЬ зак. загарнуць. Я ўгартаю твае рэчы ў газету (Заспа, Рэч.). УГЁ прысл. ужо. Угё мае госці поехалі (Перароў, Жытк.); Угё наробіў следоў своімі чобоцішчамі (Грычынавічы, Жытк.); Угё пайшоў (Камаровічы, Петр.). УГОДАК м., абрад. гадавіна (пасля смерці). Угодак спраўлялі ў Насці па Андрэю, таму i дома не было (Багданавічы, Карм.). УГОЛЬНІК м. шафа (для посуду трохвугольная). Пастаў яе на угольнік (Бабовічы, Гом.). УГОМАН м., тое, што ўгамонне. Ці будзе табе сёдні ўгоман? (Салтанаўка, Б.-Каш.). УГРЬІўА ж. p. да ўгар. Паймаў я сягоні угрыцу (Ломыш, Хойн.). УДАБАРЫЦЬ зак. сапсаваць несвядома. От удабарыла, дак удабарыла — узяла абед спорціла (Шарпілаўка, Гом.). УДАГОНКУ прысл. у дадатак, у прыдачу. Да возьмі тшчэ i гэтыя грошы ўдагонку (Бялёў, Жытк.). УДАУНІЦЦА зак. зацягнуцца. Трохі хварэў дома й думаў, што стане лепш, a цепер удаўнілося (Бялёў, Жытк.): Дак, кажуць, нічого ні будзе, вельмо удаўнілаco, дзесяць гадоў пройшло (Рубча, Петр.). УДВАДОРАГА прысл. даражэй у два разы. За кабана заплацілі ўдвадорага. I ўдвадорага не хочуць paботаць у мяне (Дубраўка, Добр.). УДОБА ж. падабенства. Быў мой хазяін у іхнююў удобу (B. Нямкі, Ветк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі, убеш, угадўеш, угбльнік, угбман, угра, угрьі^а, удббу, ўгбман, ўдагбнку
10 👁
 ◀  / 72  ▶