вёны вязеш на трыль і кладзеш у штабель (Аравічы, Хойн.).
ТРЫЛЯВАЦЬ незак. валачыць, зносіць. З балота самі сена трылявалі, пра падводу і не думалі (Тульгавічы, Хойн.).
ТРЫМАНА толькі адз. чалавек (надакучлівы). Адстань, трымана, надаеў (Кабанаўка, Жлоб.).
ТРЫНА ж. кастрыца. Неяк ты недобре лён потропала — вельмі ж богато трыны на ём (Замошша, Жытк.). Параўн. трыны.
ТРЫНКАЦЬ незак., зневаж., тое, што траманіць. Прышла саседка, я з ёй і трынкаю сабе цэлы вечар (Улукаўе, Гом.). Параўн. трандзець.
ТРЫНОГ м., тое, што трохножка. Дзе то заваліўса трыног? Нема на чым сковродку поставіць (Грабаў, Петр.). Параўн. трынога, трыножка, трыножнік.
ТРЫНОГА (ТРЭНОГА) ж., тое, што трохножка. У нас была трынога з адламанай нагой, то мы падкладвалі камень. На трыногу стаўляем скавараду, як бліны пеком (Марозавічы, Б.-Каш.); На трэноге рыбу жарылі (Асінаўка, Чач.). Параўн. трыног, трыножнік, трыножка. 2. пасудзіна, у якой таўкуць бульбу. Дзед мой трыногі дзелаў, калі ў каго ні было ў чым бульбу тоўкці (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.).
ТРЫНОЖКА ж., тое, што трохножка. На трыножку паставіш таз і вары сколькі хочаш (Капараўка, Рэч.).
ТРЫНОЖНІК м., тое, што трохножка. У цябе трыножніка няма? (Піркі, Браг.); Падай-ка мне трыножнік, сковараду пастаўлю (Насовічы, Добр.). Параўн. трыног, трынога, трыножка.
ТРЫНЫ толькі мн., тое, што трына. Беруць трыны, і етымі трынамі перасыпаюць вуліцу (Бялёў, Жытк.).
ТРЫСЦЕН м., тое, што трохсцен. Паддзелваецца к хаце трысцен (Раманавічы, Гом.); Сёлята будзем жыць у трысцене (Майскае, Жлоб.). Параўн. трохсценак, трохсценка, трохсценнік, трысценак, трысценнік.
ТРЫСЦЕНАК (ТРОХСЦЕНОК) м., тое, што трохсцен. Жыў у малой хаці, а потом трысценок поставілі да старой хаты, цеперэка свободно (Стадолічы, Лельч.). Параўн. трохсценак, трохсценка, трохсценнік, трысцен, трысценнік.
ТРЫСЦЕННІК м., тое, што трохсцен. Як прыстаўляецца к хаце прыбудоўка, то трысценнік (Чалюшчавічы,
81 👁