Старонка 30
◀ / 72 ▶
вічы, Гом.; Багданавічы, Карм.; Багуцічы, Ельск.; Піркі, Браг.); Летась нешта багата ў мене было трутавак (Бабічы, Чач.). ТРУХА ж. драўніна (трухлявая). Труху піляюць на дрова (Дубраўка, Добр.). ТРУХЛЫ прым., тое, што трахлы. Трухлых дзерэўяў і не так много (Пагост, Жытк.). Параўн. трухнявы. ТРУХЛЯ ж., тое, што трубня. Ідзеш узяць трухлі, пчол падыміць? (Пабеда, Ветк.). ТРУХЛЯЧОК м., памянш. да трухля. Трухлячок трэ штоб буў сухі (М. Гарадок, Акц.). ТРУХНЯВЫ прым., тое, што трахлы. А мы ўбіраем трухнявыя дрэвы (Салтанаўка, Б.-Каш.); Глядзі-ка, пень саўсім трухнявы (Пярэдзелка, Лоеўск.); Трухнява радыска нясмачная (Даманавічы, Калінк.); Уся рэдзька зрабілася трухнявая (Шуты, Ельск.). Параўн. трухлы. ТРУХОМ прысл. трушком. А старая ўсё трухом-трухом па двару (Багданавічы, Карм.). Параўн. трушкі. ТРУЦІЗНА ж. атручванне. Ён жа быў як посля труцізны (Глінішча, Хойн.). ТРУШАЛКА ж. бульбакапалка КТН. Папрасі трушалку, дак сабралісь бу да за дзень і скапалі б (Юравічы, Хойн.). ТРУШАНІЦА ж., зборн., тое, што трусенка. Дай трушаніцы карове (М. Аўцюкі, Калінк.). Параўн. трусянка, трушанка. ТРУШАНКА ж., зборн., тое, што трусенка. Нема сена, так трушанку коровам даём (Ляскавічы, Петр.). Параўн. трусянка, трушаніца. ТРУШКІ прысл., тое, што трухом. Іван козаў, што ўсю дорогу трушкі бег за конем (Стадолічы, Лельч.). ТРУШЫНА ж. астатак сена (малы). Адна трушына сена асталася (Марозавічы, Б.-Каш.). ТРЫБУХ м. тое, што трабло. Сена хапае, трыбух розбіла, бач, ек труба, корова (Стадолічы, Лельч.). Параўн. трэнбух. страўнік (начынены мясам). Трыбух на славу ўдаўса, смачны (Перароў, Жытк.+Бабічы, Чач.). Параўн. тэльбух. ТРЫБУХІ толькі мн., тое, што трабушша. А чтоб табе трыбухі пагарэлі, як ты п'еш (Васілеўка, Гом.). ТРЫЛЬ м. месца (для бярвення). Вырубленыя бяр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 72 ▶