ТРУСЁНАК м., заал. трусянё. Хтой-та пірабіў трусёнку лапку, дык ён i здох (Забалацце, Б.-Каш.). ТРУ'СІК м., заал., памяти, да трус. Маленькі трусік такі, у руцэ ні відна (Марозавічы, Б.-Каш. + В. Ляда, Раг.). ТРУСІЦА ж., заал. трусіха. Трусіца ў Захара прывяла цэлых сем трусянят (Ст. Дуброва, Акц. + Лядцы, Светл.). ТРУСІЦЬ незак 1. калаціць. Цэлы дзень яблыкі трусіць будэм, много дужо іх (Стадолічы, Лельч.); Восенню яблокі трусілі (Стаўбун, Ветк. + Бывалькі, Лоеўск.; Бялёў, Жытк.; Глінішча, Хойн.; M. Аўцюкі, Калінк.). 2. абіваць, абтрасаць. Бывала, трусілі жытнія кулі, аж пыл ідзець (Неглюбка, Ветк.). 3. рыхтаваць, даваць (корм). Tpyci карове на ноч болын трушанкі (Багданавічы, Карм. + Бабічы, Чач.; Хізы, Ветк.). 4. чысціць. I што гэто за хаджаін, што ленуецца комін трусіць (Бярэзнікі, Светл.). 5. перан. бегчы. Гляджу, аж Сахрон трусіць па вуліцы (Піркі, Браг. + Багуцічы, Ельск.). ТРУДНАЯ прым. котная. У клетку адсадзі трусную, а то прападуць трусяняты (Багданавічы, Карм.-f Сівенка, Ветк.). ТРУСЯ'НКА ж., тое, што трусенка. Пора коровам трусянку даць (Верасніца, Жытк.). Параўн. трушаніца, трушанка. ТРУТАВІК м., бат. губа. Вон трутавікоў возьмі на лікарства (Забаладце, Раг.). ТРУ'ТНЕУКА ж., заал. трутнёўка. Пчала-трутнеўка ў вуллі завядзецца, то будуць адны трутні (Дуброва, Акц.); Трутнеўкай называюць i чарачку, дзе выводзяцца трутні (Багданавічы, Карм. + Івакі, Добр.). Параўн. трутоўка. ТРУТНЕВЫ прым. трутневы. Кажаць, матка трутневая, матка атрутнела, калі водзіць адны толькі трутні (Карма, Добр.); Трутневая чарачка ні атлічаіцца ад другіх (Піркі, Браг. + Івакі, Добр.; M. Гарадок, Акц.). Параўн. трутовы. ТРУТОВЫ прымv тое, што трутневы. Тож тая чарачка была трутовая (Астрагляды, Браг.); Трутовыя соты трэба зністажаць (Пабеда, Ветк.). ТРУТОУКА (ТРУ'ТАУКА) ж.} тое, што трутнёўка. Трутбука развяла трутняў поўна (Дуброва, Акц.); Панавыводзіла трутняў трутбука (Сямёнаўка, Рэч. + Бабо
Дадатковыя словы
пчала-трўтнеўка, трусянка, трутаука, трутбвы, трутбвыя, трутбўка, трутнеука, трўсенка, трўсную, трўсік, трўсіць, трўтнеўкай, трўшанка
3 👁