HiTKi, у другую — тры: называецца цераз тросць накідала (Дзям'янкі, Добр.); Не будзе ў бердзі адной тросці — у палотне будзе дзірка (Ліпляны, Лельч. + Дарашэвічы, Петр.).
ТРОХА (ТРОХУ) прыел. трохі. У бабы пазычыла троха хлеба (Марозавічы, Б.-Каш.); У мяне троху е ягад, прыдзі i табе дам (Насовічы, Добр. + Грычынавічы, Жытк.; Загор'е, Чач.).
ТРОХГАДАВГК м. трацяк. Кажуць, што прыехалі дактары, будуць адбіраць трохгадавікоў (Б.-Крушынаўка, Раг.). Параўн. трохлётак.
ТРОХКУ'ТКА ж. касынка. Красівая трохкутка ў цябе, купіла ці сын прывёз? (Кавака, Браг.).
ТРОХЛЁТАК м., тое, што трохгадавік. На етым трохлётку ўжэ можна скародзіць (Залессе, Чач. + Сівенка, Ветк.).
ТРОХНОЖКА ж. 1. трыножак. Прыстаў скавараду на трохножку, сала разжарым (Заспа, Рэч.). Параўн. трыног. 2. тое, што таганы. На трохножкі калыскі ў полі вешалі (Жмураўка, Рэч.). Параўн. траяны.
ТРОХПАЛАВІНЧАТЫ прым. трайны. У лаўцы ё трохпалавінчатыя шкахвы (Р.-Шлягіна, Ветк.).
ТРОХРОЖКА ж. црыстасаванне для здымання ботаў. Дзед наш заўсёды чобаты трохрожкай знімае (Бялёў, Жытк.).
ТРОХРОЖКІ толькі мн., тое, што траяк. E такія вілы c піхаўём, трохрожкі, імі падаюць сена ді салому на стог (Ліцвінавічы, Карм.). Параўн. траякі.
ТРОХСЦЁН (ТРОХСЦЁНЬ) м. трысцень. ён і трохсцён выстроіў з новага лесу (Грабаўка, Гом.); Па вясне думаю трохсцён у хаце прыдзелаць (Кароткавічы,. Жлоб.); Трохсцёнь навейшы троху, a пярэднюю даўно стаўлялі (Навінкі, Калінк. + Баравікі, Светл.; Гардуны, Добр.; Марозавічы, Пянчын, Б.-Каш.; Піркі, Браг.; Неглюбка, Ветк.; Чаплін, Лоеўск.). Параўн. трохсцёнак, трохсцёнка, трохсцённік, трысцён, трысцёнак, трысцённік.
ТРОХСЦЁНАК м., тое, што трохсцён. Трохсцёнак во надумаліся прырабіць (Багуцічы, Ельск.); Позалетусь прыробілі трёхсцёнок для дочкі з зяцем (Бялёў, Жытк.+ Маркавічы, Гом.; Піркі, Браг.; Холмеч, Рэч.). Параўн. трохсцёнка, трохсцённік, трысцён, трысцёнак, трысцённік
Дадатковыя словы
дзямянкі, загоре, трохкўтка, трохрбжкай, трохрбжкі
24 👁