Старонка 9
◀ / 72 ▶
САЛАПАЦЬ незак., перан. гарэць (аб вялікім агні). Не кладзі болей дроў у печ, а то агонь і так салапае (Паганцы, Светл). САЛАПЕКА аг., зняваж., тое, што салапайка. Салапека пайшла (Улукаўе, Гом.). Параўн. салапяка. САЛАПЯКА аг., зняваж., тое, што салапайка. У маёй сястры сын і вялікі ўжо, але дурны і салапяка сільны (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. салапека. САЛЁНА н. малако (да ацёла). Перад самым ацёлам завецца салёна, а пасля — малодзіва (Асінаўка, Чач.). Параўн. смала II, смаліна, смолак, смолка. САЛЁНІКІ толькі мн. грыбы (соленыя). Мае салёнікі нешта пачалі плеснуць (Даманавічы, Калінк.+Стадолічы, Лельч.). САЛЁНКА (САЛОНКА) ж., тое, што саламка. На снеданне зварылі салёнку (Улукаўе, Гом.); На вячэру елі салонку (Капань, Рэч). Параўн. салёнкі, салонікі, соланка (солянка, солінка). САЛЁНКІ толькі мн., тое што саламка. Высыпай салёнкі, будзем снедаць (Бабовічы, Гом.+Апанасаўка, Пакалюбічы, Гом.). Параўн. салонікі, соланка (солянка, солінка). САЛОНІКІ толькі мн., тое, што саламка. Я зварыла салонікі сёння (Піркі, Браг.); Звары сёння салонікаў (Аравічы, Хойн.); Заўтра я вам зраблю з кіслым малаком салонікаў (Піркі, Браг.+Заспа, Рэч.; Іванаўка, Хойн.; Кабанаўка, Жлоб.; Каменка, Маз.; Ломыш, Хойн.; Ровенская Слабада, Рэч.; Тульгавічы, Хойн.; Холмеч, Ямпаль, Рэч.). Параўн. салёнка, соланка (солянка, солінка). САЛОНЫ прым. салёны. От малако салонае ў маёй каровы (Дубраўка, Добр.). САЛОХА ж. жанчына (неахайная). Зноў мая салоха як вылезла, ні можна паглядзець (Мікулічы, Браг.). Параўн. самахня. САЛХВЕТА ж. сурвэтка. Надзя вышыла салхвету красівую. Я чатыры салхветы звязала (Заходы, Рэч.+Загор'е, Чач.)//абрус. У хаці прыбралі дзеўкі, салхвета на стале красівая (Пакалюбічы, Гом.). САЛЬНІЧКА ж., памянш. да сальніца. Наберы солі трошкі ў сальнічку (Калінічы, Нар.). САЛЬЦІСОН м., кулін. вантрабянка. Пячонку, сэрцэ, почкі ў чугун і атварваюць, тады пад гнёт і ў печ. Хоць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 72 ▶