Старонка 10
◀ / 72 ▶
і год сальцісон той стаіць (Холмеч, Рэч.+Грабаў, Петр.; Паселіч, Хойн.; Хізы, Ветк.; Юравічы, Калінк.). САМАВАЛКІ толькі мн. валёнкі (самаробныя). Самавалкі цяплейшыя за куплёныя валёнкі (Бабовічы, Гом.+Вышамір, Рэч.). САМАВЯЗ м. гальштук. То мо бачыла ў майго самавяз (Бялёў, Жытк.). САМАДУЖКІ толькі мн. санкі. Сеў на самадужкі, накрыўся радзюжкай (Грушаўка, Нар.). Параўн. саматужкі, самацяжкі, санькі. САМАДУМКА ж. самагон. Самадумка чаго завуць? — А калі задумаў, то выціснуў (Быч. Карм.). САМАЛУК м. гультай. Што ета за такі самалук вырас дак і не знаю! (Леніна, Хойн.). САМАЛЮБЕЦ м. самалюбівы чалавек. Твой чалавек самалюбец, бо ні з кім не здароваецца (Хільчыцы, Жытк.). САМАПІСКА ж. аўтаручка. Купіў сын самапіску, а яна не піша добра (Шылавічы, Б.-Каш.+Віць, Хойн.); Скончылася ў самапісцы чарніла (Акцябрскі, Акц.). САМАПЛАВАМ прысл. сваім ходам. Самаплавам плылі, ніхто не правіў (Аравічы, Хойн.). САМАРДЫКА аг., асудж. нягодніца. Сціхні, самардыка! (Баравікі, Светл.). САМАРОБКА ж. самаробак. Выкінь гэтую самаробку (Запясочча, Жытк.).. САМАСАД м. самасей (мак). На градзе было шмат маку — самасаду (Карма, Добр.). САМАСАДАК м. кураня, якое курыца выседзела тайна. Мая квахтуха самасадкаў вывела (Забалацце, Раг.). Параўн. самаседак, самасейка. САМАСАДКА ж. квахтуха. Самасадкі — добрыя курачкі (Баравікі, Светл.). Параўн. самаседка, сядуха II. САМАСЕДАК м. тое, што самасадак. З гэтых самаседкаў самыя харошыя курчата выходзяць (Марозавічы, Б.-Каш.+Бабовічы, Гом.). Параўн. самасейка. САМАСЕДКА ж., тое, што самасадка. Наша кура — самаседка, выседзела куранят у суседнім агародзе (Халочча, Чач.+Дубраўка, Добр.; Хізы, Ветк.); Мо штук пяць самаседак учора агледзела (Багданавічы, Карм.+Дубраўка, Добр.; Неглюбка, Ветк.). Параўн. сядуха II.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 72 ▶