высокая трава (Неглюбка, Ветк.)//сена. Саку' ня хочуць каровы есьці (Неглюбка, Ветк.).
САКАЛЕ'ЦЬ зак. акалець, замерзнуць. Ты сакале'ў, лажысь спаць (Астроў, Раг.).
САКАЛІ'ЦА ж., заал. сакаліха. Сакалі'ца быстра летае. Кохці ў сакалі'цы бальшыя (Дубраўка, Добр.); Сокал адзін паляцеў на здабычу, сакалі'ца засталася ў гняздзе (Ямпаль, Рэч.). Параўн. сако'лка.
САКАЛЯНЯ'ТКА н., памянш. да сакаляня. Сакаляня'тка — дзіцянё сокала (Насовічы, Добр.).
САКАТА'ЦЬ незак. 1. кудахтаць. Курыца сако'ча, несціся будзе (Ямпаль, Рэч. + Юравічы, Калінк.); Чуеш, як бусел сако'ча (Дуброўка, Добр.); 2) перан. гаварыць (хутка). Сако'ча языком, што курыца, і цяпер во ні дае гаварыць (Барталамееўка, Ветк.)//смяяцца. Такая смешная дзеўка: з нявошта сако'ча і сако'ча без упынку (Хальч, Гом.); Сако'ча на ўсю хату (Мормаль, Жлоб.+Бялёў, Жытк.; Н. Гута, Гом.).
САКАТУ'Н м. певень. Сакату'н з рання пачынае спяваць (Баравікі, Светл.).
САКЕ'РА (СОКЕ'РА, СОКІ'РА) ж. сякера. На дрывотні ляжыць саке'ра (Засінцы, Ельск.); Соке'ра ляжала под повэццю (Бялёў, Жытк.); Возьмі сокі'ру да поколі дровы (Дарашэвічы, Петр.+Аравічы, Хойн.; Баравікі, Светл.; Верасніца, Жытк.; Вуглы, Нар.; Запясочча, Жытк.; Заспа, Рэч.; Камаровічы, Петр.; Красная Ніва, Хойн.; Лужы, Жлоб.; М. Аўцюкі, Калінк.; Чырвоная Дуброва, Рэч.); Дровы сякуць саке'рай (Юравічы, Калінк.).
САКЕ'ЦЬ незак. сячы. Ляжэце, а нада було б дровы саке'ць (Хамінка, Лоеўск.). Параўн. се'каць, се'кці, се'кчы.
САКО'ЛІЦЬ незак. вышываць (мярэжкай). Канцы рушніка трэбо шчэ сако'ліць. Я сако'ліла кабат (Старажоўцы, Жытк.).
САКО'ЛКА ж., заал., тое, што сакалі'ца. Паляцела сако'лка (Вуглы, Браг.+Насовічы, Добр.).
САКО'ЛКА ж. мярэжка. У падушцы зробляна сако'лка з працягнутай ніткай. Сако'лка ўдалася прыгожай (Старажоўцы, Жытк.). Параўн. сако'льчык.
САКО'ЛКА ж. майка. Я б купіў сабе сінюю сако'лку ды ўсе малыя (Шалухоўка, Ветк.); Ужо ў сако'лцы холадно хадзіць (Н.-Мазолаў, Жлоб.+Белы Пераезд, Петр.; Сізаны, Ельск
108 👁