САДЖАЛЬНІЦА ж. сейбітка (бульбы). Тая саджальніца з табой будзе працаваць (Дарашэвічы, Петр.); Калі хазяіна нема, дык будзеш і саджальніцай (Піркі, Браг.+Калінін, Пагоннае, Хойн.) У нас цяпер у калхозі мало саджальніц (Юравічы, Калінк.). Параўн. севальніца, сеянніца.
САДЗІБА ж. сядзіба. У яго была самая вялікая садзіба (Бялёў, Жытк). Параўн. садзьба, селішча ў 2 знач.
САДЗЬБА ж., тое, што садзіба. У нас садзьба невялікая, але з нас хопіць (Бялёў, Жытк.). Параўн. селішча ў 2 знач.
САДНЕЦЬ незак. шчымець, ныць. Яшчэ шычас ногі саднеюць (Быч. Карм.).
САДОК м. 1. памянш. да сад. Ідзі ў садок ды нарві груш (Запясочча, Жытк.); 2. кветнік. А ў садку ў яго такія кветкі (Каравацічы, Рэч.); Пасадзіла кветкі ў садку, а яны прыйшлі і парвалі (Б.-Люшава, Б.-Каш.).
САДОК м. камплект колаў (для воза). Пазыч у суседа садок (Багуцічы, Ельск.). Параўн.ставок III.
САЖ м. хлеў (невялікі). Загані гусей у саж (Хвойнае, Хойн.).
САЖАНЬ (САЖЭНЬ) м. і ж. 1. мера даўжыні (2, 13 м). Ну а тры аршыны — гэта ўжо і будзе сажань (Піркі, Браг.); Зрабіў пакос на сажэнь (М. Аўцюкі, Калінк.); Я думала, ета вяроўка будзе сажняў трынаццаць. а яна толькі дзесяць (Завайць, Нар.+М. Аўцюкі, Калінк:; Багданавічы, Карм.; Багуцічы, Ельск.; Гармавічы, Жлоб.; Ламавічы, Акц.; Ларышчава, Добр.; Марозавічы, Б.-Каш.; Насовічы, Добр.); Адмераў ён мне два сажні зямлі (У. Буда, Добр.+Юравічы, Калінк.)//мера дроў. Налажылі сажань дроў (Аравічы, Хойн.+Дубраўка, Ларышчава, Добр.; Піркі, Браг.; Стадолічы, Лельч.); 2. прылада для вымярэння. У брыгадзіра нашага, наверна, сажань боляй, чым нада (Быч, Карм.); Чо ты бегаеш з сажням па полі, як дурань (Норкаўшчына, Карм.+Алексічы, Хойн.; М. Аўцюкі, Калінк.; Дубраўка, Добр.; Марозавічы, Б.-Каш.; Хізы, Ветк.); Поле мераюць сажэнню (Багданавічы, Карм.). Параўн. кавылка.
САЗЯРОД м. азярод. Дзве нядзелі мае снапы сохнулі ў сазяродзі, а ўся радно нявысахлыя (Хутар, Светл.).
САКА ж. асака. Сака расце ў пожні. Сака — ета
106 👁