СТРАКА' ж. вушка (у лапці). Парваліея ў лапдях стро'кі (Багданавічы, Карм.); Стро'кі вялікія адпусціў (Нісімкавічы, Чач.); Уцягні ў стро'кі аборку (Неглюбка, Ветк). СТРАЛА' ж. карагод. Гулялі карагод — стралу' — ды прыпявалі (Баравікі, Светл. + Марозавічы, Б.-Каш.). CTPAMHI'HA ж. быстрыня. У тым канды пачынаецца страмні'на ракі (Дарашэвічы, Петр.); На страмні'не трэба грэбці (Дзякавічы, Жытк.). СТРАМНЫ' прым. бессаромны. Які ў яе жаніх страмны' (Плутоўка, Добр.). СТРАМП м. пень. Многа стрампо'ў тырчала ў лесе (Белы Пераезд, Петр.). CTPA'HHIK. м. небарака. Мой сын тры гады пасту'паў у Мінск, але ж не паступіў, вот ужо стра'ннік (Дарашэвічы, Петр.). СТРАПГЛІСТЫ прым. стромкі. Вельмі ўжэ страпі'лістая страха ў суседа (Амельна, Раг.). СТРАПКА'Ч (СТРЭПКА'Ч) м. ручнік.'Побегай, мо я дам стрэпкачо'м (Верасніца, Жытк.). СТРАХАПУ'Д м., экспр. страшыдла, пудзіла. Спужалася дзіця такого страхапу'да (Юркі, Акц.). Параўн. страхапу'дала. СТРАХАПУ'ДАЛА аг., экспр., тое, што страхапу'д. Куды ты выйшла, страхапу'дала, зараз жа бягі ў хату (Харомцы, Акц.). СТРАХАТА' ж., экспр. жах. У тую вайну якая страхата' була (Усохская Буда, Добр.). Параўн. страхаці'нне, страхо'цце. СТРАХАЦІ'ННЕ (СТРАХОЦЕ'ННЕ) h„ экспр., тое, што страхата'. О, якое ж ета було страхоце'нне (Бялёў, Жытк.). Параўн. страхо'цце. СТРАХА'ЦЦА незак. баяцца. Як павязе на край свету, так тады не страха'йцеся, не сумуйце па мамам (Грушаўка, Нар.); Хоцела повечару пайці куды-небудзь, да страха'юся (Аравічы, Хойн. + Піркі, Браг.). СТРАХО'ЦЦЕ н., экспр., тое, што страхаці'нне. Немцы хаты палілі, людзей забівалі. Ой, було страхо'цце (Млынок, Ельск+Браг.). СТРА'ШКА (СТРА'ШКО) прысл. страшна. Як памёрла маці, а я дома сама на ноч засталася, ой, стра'шко (Аравічы, Хойн
Дадатковыя словы
ctpahhik, ctpamhiha, паступаў, страмніна, страмніне, стрампоў, страннік, страпкач, страпілістая, страхайцеся, страхапуд, страхапуда, страхапудала, страхацца, страхацінне, страхаюся, страхоценне, страхоцце, страшка, страшко, строкі, стрэпкачом
2 👁