жэ красівое стайло (Бялёў, Жытк.); Андрэй, збегай позові бацька да пойдзем на стайло хожаць пчол (Стадолічы, Лельч.).
СТАЙЛІНА (СТОЙЛІНА) ж., тое, што стайла ў 1 знач. Мой хлопец бачыў у лесе стайліну з пчоламі (Кароткавічы, Жлоб.); Як седзяць пчолы ў берозе, то завуць берозава стойліна (Заходы, Лельч.).
СТАКРОШКА ж., бат. маргарытка. Стакрошка вельмі смачна пахне (Усохская Буда, Добр.).
СТАЛБУХ м., цурбан. Мой Іван прынёс такі сталбух (Крупец, Добр.).
СТАЛБЯЧОК м., памянш. да куплет. Бывае чатыры сталбячкі і пяць сталбячкоў у песні (Хізы, Ветк.).
СТАЛЕЦ (СТОЛЕЦ) м., тое, што слон. Сталец такі маленькі, каб садзіцца (Піркі, Браг.); Сталец чыста памый (Аравічы, Хойн.+Углы, Нар.); Дай столец прысесці чалавеку з дарогі (Нароўля, Калінк.); Вылумалася дзірка ў канапі і ў столцы (Аравічы, Хойн.).
СТАЛОН м., бат. парастак. Летам з тых глазкоў сталоны павырасталі (Піркі, Браг.).
СТАЛОЎКА ж. сталовая. А во ета сталоўка рыбеча (Ручаёўка, Лоеўск.).
СТАЛЬВАТА (СТЭЛЬВАГА) ж. каромысел. Дзеўкі, чаго вы носіце вёдры ў руках? Бярыце стэльвагу, лягчэй будэ (Грушаўка, Нар.).
СТАЛЬНІЦА ж., буд. 1. сталяніца. У столі адна стальніца выгніла (Холмеч, Рэч.); Есць у нас і стальніцы, ён здзелаў, а прыставіць німа калі (Баравікі, Светл.+Дуброўка, Добр.; Хізы, Ветк.). Параўн. стальнічына//маснічына. Бульбу засыпалі пад самую стальніцу (Р.-Шлягіна, Ветк.); 2. верх (стала). Забітага кабана патрашыць паклалі на стальніцу (Заспа, Рэч.).
СТАЛЬНІЧЫНА ж., тое, што стальніца ў 1 знач. Вон тая стальнічына сільна рассохлася (Янова, Ветк.); Стальнічыны наразаюцца патаўшчэй, а то як хто ходзя па чардаку, дык стальнічыны выгінаюцца аж (Косаль, Карм.+Гардуны, Добр.).
СТАЛЯРКА ж. 1. сталярная работа. Ды сталярку і не думалі пака пачынаць рабіць (Бялёў, Жытк.+Гардуны, Добр.; Крынкі, Рэч.; Чалюшчавічы, Петр.); 2. сталярства. Сталярка міне корме (Марозавічы, Б.-Каш.).
СТАЛЯРЫХА ж. жонка сталяра. Ды сталярыха — мая суседка (Кароткавічы, Жлоб.).
88 👁