Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
СПУСК м. палатно (вышэйшага гатунку). Са спу'ску сарочкі шылі (Чалюшчавічы, Петр.); Калісь на вячорцы дзяўкі многа спу'ску ткалi '(Вышалаў, Петр.). СПЯВУ'Н м. спявак. Паглядзіце, спеву'н ужэ прышоў (Лельчыцы). СТАВА' ж. паша. Сёння товар у ставу' погонят, мо там будзе трохі лепей (Бялёў, Жытк.). СТАВЕ'Ц м. шафка. Ставе'ц стаў тут радам, ля вакна (Ветлін, Раг.). Параўн. су'днік, судзень. СТАВО'К I м. запруда. Ета яна такая, як пападзеш— не выядзеш, во то i ставо'к (Дубраўка, Добр.+Дзяржынск, Нар.). СТАВО'К И м. бабка (снапоу). Нажала пяць стаўко'ў жыта (Махновічы, Маз.). СТАВО'К III ж., тое, што садо'к II. Учора ставо'к поўны палучыў (Бялёў, Жытк.). СТАВЫ' (СТА'ВЫ, СТО'ВЫ) толькі м н с п е ц. кроены. Чае ў вас такія нізкія ставы'? Узялі '6 мае, етыя ж некія незграбныя (Тонеж, Лельч.); Бакі станка — ета ставы', што ткуць (Дубраўка, Добр.); Унясі ставы', будзем кросна чыніць (Марозавічы, Б.-Каш. + Крапіўня, Рэч.; Паганцы, Светл.; Пярэдзелка, Лоеўск.; Старажоўцы, Жытк.; Хізы, Ветк.); Стовы' ляжалі ў сенцах (Стаўбун, Ветк.). Параўн. стаў III. СТАГАВА'ЦЬ зак. сціртаваць. Січас сена ўжо стагуўем, а скора i салому будзім скірдаваць (Дубраўка, Добр. + Бабовічы, Том.; Неглюбка, Ветк.). СТАГА'Н м. чыгун. На такую араву нада яшчэ большы стага'н (Тульгавічы, Хойн.); Прыстаў у печ стага'н c картоплямі свінням (Бярэзнікі, Жытк.). СТА'ДА ж. 1. статак. На нашым пасёлку бальшое ста'да кароў. (Іскра, Чач.); 2. перан. гурт (людзей). У яе скрозь ста'да ля хаты (Баравікі, Светл.); 3. парада. Вунь ста'да вераб'ёў паляцела (Неглюбка, Вет.). СТАЖА'РНІК м., бат. пралеска. Стажа'рнік добра пры печані (Марозавічы, Б.-Каш.). СТАЖО'К м., перан. мурашнік. Стажкі' ў мураіііак тут маленькія, не заўсёды i ўбачыш (Багданавічы, Карм.). СТА'ЙЛА (СТА'ЙЛО) н. 1. дрэва (дуплаватае, дзе жывуць пчолы). Найшлі ў лесе мы сёння ста'йла з пчоламі (Вышалаў, Петр. + Новая Дуброва, Акц.). Параўн. ста'йліна (сто'йліна); 2. пчальнік. У нашым колхозі дуł
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабёў, гу^ем, садок, спевун, спуску, спявун, ставец, ставок, стагаваць, стаган, стада, стажарнік, стажок, стайла, стайло, стайліна, стаўкоў, стойліна, суднік
7 👁
 ◀  / 72  ▶