СПАРТО'СІЦЦА зак. сапсавацца. Етыя гуркі трохі сларто'сіліся (Палессе, Чач.). СПАРЫЖУВА'ЦЬ зак. паралізаваць. Яго спарыжува'ла, як пасля вайны прыехаў (Грушаўка, Hap.). СПАРЫШАВА'НЬІ прым. зрошчаны. Усялякіх дзёраў я набачыўся, a вось спарышава'ных— первы раз (Б.-Крушынаўка, Раг.). СПАРЫШЫ' толькі мн., бат. зросткі (агуркоў). Што гэта за прыкмета, на градзе адны спарышы'? (Новая Дуброва, Акц.); У маіх агуркоў столькі багата спарышо'ў (Даманавічы, Калінк. + Халочча; Чач.; Чалюшчавічы, Петр); Параўн. суро'сціна//зросткі (дрэў). Вон тэй пакажа табе месца ў лесе, дзе спарышы' pacтудь (Багданавічы, Карм.). СПАРЫ'ШЫКІ толькі мн., бат., памянш. да спарышы'. Спары'шыкі сустракаюцца рэдка (Баравікі, Светл.).: ■ СПАСКУ'ДЗІЦЬ (СПОСКУ'ДЫЦЬ) зак. 'сапсавадь. Спаску'дзіў ўвесь мне дзень (Узнаж, Рэч.); Хіба ты січэлькі з'еш? Толькі споску'дыш (Грушаўка, Hap.). СПА'СНЫ прым. вынослівы. Вот спа'сны гэты жук, робіць штодзень i толькі красный такі (Навасёлкі, Петр.). СПАСОБ'Е н. пенсія. A ці палучаеш ты, маладзец, хоць спасоб'е? (Гарадзец, Раг.); Спасоб'е палучаю двацца'ць гадоў (Пясчанікі, Жытк.). СГІА'СЦІЦЬ зак. патравіць. A помніш, як спа'ецілі атаву, a ёя бучкі заняў у хлеў? (Прудок, Калінк. + Вышалаў, Петр.). СПАТЫКА'ННЕ н. фігура кадрылі. У кадрылі ёсць розныя калены: спатыка'нне, ключа, праходка, вароты (Кароткавічы, Жлоб.). СПАХА'НЬІ дзеепрым. сцёрты (венік). Розкач — дак ето што спаха'ны венік (Вышалаў, Петр.). СПАХА'ЦЦА незак. аспрэчваць, пярэчыць. Hi буду спаха'цца, мо i так, як ты сказаў (Вышалаў, Петр.). СПЕЦЬІЯ'ЛЬНА прысл. добра, па-майстэрску. О, каб вы толькі зналі, як яны спецыя'льна іграюць (Быч, Карм.). СПРА'УНЫ прым. прыгожы. Я адразу ўглёдзіў, што гэта спра'ўная дзеўка (Усохская Буда,1 Добр.). СПРАЦО'ВАНЫ прым. працавіты. Федар вельмі спрацо'ваны чалавек, ніколі без дзела не пасядзіць (Антонаўу Ельск.). и
Дадатковыя словы
дваццаць, зеш, сгіасціць, слартосіліся, спаецілі, спартосіцца, спарыжувала, спарыжуваць, спарышаваных, спарышаваньі, спарышоў, спарышыкі, спаскудзіць, спаскудзіў, спасны, спасобе, спатыканне, спаханы, спаханьі, спахацца, спецыяльна, спецьіяльна, споскудыць, споскудыш, спрауны, спрацованы, спраўная, суросцінаіізросткі
2 👁