МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОУНІКА ГОМЕЛЬШЧЫНЫ* C САБАКАВА'ТЫ [прым., зняваж. задзірлівы. Збавіліся ад гэтага сабакава'тага чалавека, i лягчэй усім стала (Гаць, Акц.). САБАЧАНЯ'ТКА н., памянш. да сабачаня. Якіх прыгожанькіх сабачаня'так прывяла сучка (Іўарчовае, Хойн.). САБА'ЧКА I ж., памянш. да сабака. Якія харошыя саба'чкі (Насовічы, Добр.). САБА'ЧКА II ж. 1. ткацк. частка ткацкага станка. Саба'чка — ета калодачка з дзіркамі, цераз якія прадзяваюцца шнуркі ад панажоў, каб панажы не з'язджалі (Кароткавічы, Жлоб.); Шчэ саба'чкі за ніты не пачапляла (Каравацічы. Рэч.+Неглюбка, Ветк.); Саба'чак чатыры ля панажоў (Юравічы; Калінк.); 2. слясак' Без caба'чкі дзвярэй не адчыініш (Дуброўка, Добр.); Як атчыняем дзверы, то націскаем пальцам! на саба'чку клямкі (M. Аўцюкі, Калінк.). САБАЧКА'РНЯ ок. сабакарня. У нас за Церахоўкай сабачка'рня була (Дуброўка, Добр.). САБА'ЧКІ талькі мн. бат. чарада. Саба'чкі маладыя цвітуць жоўценькім цвецікам (Неглюбка, Ветк.); Саба'чкі на нізкіх мястах растуць. Як станіш сена грэсць, дак іх начапляецца за ўсё (Хізы, Ветк); Саба'чкі, яны ат кашлю i ат прастуды добра (P. Бурыцкая, Лоеўск.): Параўн. ваўчкі'. . САБО'РНА (САБО'РНО) м. сабака. Вунь пабег Miхайлаў сабо'рно (Ка-маровічы, Петр.). САБУГО'РЫЦЬ зак. дагледзець. Матку сабуго'ра, а сама кдацце (В. Нямкі, Ветк.). CA'BAH м. пакрывала для нябожчыка. Са'ван у яе быў цюлявы (Хутар, Светл.); Дзед Антось ўжо са'ван гатуе (Ломыш, Хойн). 1 САВАШНІ'К м. сланечнік. Савашнікі' бальщыя дужа ўрадзіліся (Апанасаўка, Гом.). Параўн. сана', сло'ній, сон I, со'начнік, со'нкі, со'нца, со'ўнешнік (со'нечнік), семянні'к у 2 знач. * Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі: Г. A. Даўгяла, В. A. Ляшчынская, В. I. Мядзведзева, T. C. Янкова
Дадатковыя словы
cabah, caбачкі, зязджалі, сабакаватага, сабакаваты, сабачак, сабачанятак, сабачанятка, сабачкарня, сабачку, сабачкі, саборна, саборно, сабугора, сабугорыць, саван, семяннік, слоній, соначнік, сонечнік, сонкі, сонца, соўнешнік
9 👁