Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
говару скрузь трудна: i ў школе, i ўедуць куды (Грушаўка, Нар.). СКРУЦІЦЦА зак., перан., неадабр. звязацца (з кім-небудзь). А то шчэ скруціўся з другой, паўлюбляўся (Бялёў, Жытк.)., СКРЫГАЛА н. перакрыжаванне. Машына даехала до скрыгала i остановілося (Бялёў, Жытк.); Як выйшла яна на скрыгала, то не ведае куды ісці (Бялёў, Жытк.). СКРЫГІТАЦЬ незак. 1. скрыгатаць. Перапіў, аж зубамі скрыгіча (Марозавічы, Б.-Каш.); Усю ноч зубамі скрыгітаў (Зарэчча, Жлоб.); 2. перан. кугукаць. Сова вельмі голосно скрыгеча по весне (Стадолічы, Лельч.), Параўн. скугугукаць. СКРЫГЕЛЬ м. кавалак. Адрэзаў i еў скрыгель сала (Холмеч, Рэч.). СКРЫЛІ толькі мн. садавіна (нарэзаная i высушаная). Насушылі цэлую сумку скрылёў (Зялёныя Лукі, Гом. + Капань, Рэч.); У скрылях матылі завяліся (Апанасаўка, Гом.); бульба (Нарэзаная). Скрылі пажараць добра — смашней будзе (Мормаль. Жлоб.). СКРЫЛЬКІ толькі мн., памянш. да скрылі. Парэж на скрылькі бульбу (Неглюбка, Ветк.); Ну i скрылькі у цябе палучаюцца (Бабовічы, Гом.). СКРЫНЬКА (СКРІНЬКА) ж. вулей (дашчаны). Улей-то выдоўбаная колода, а скрінька робіцца з дошчэчэк (Грушаўка, Ветк.); Зрабі нову скрыньку на рой (Грушаўка, Ветк.); 2. скрыня (для адзення). Скрынак для адзення пошці ні ў кого нема цяпер (Юравічы, Калінк.). СКРЫНЯ ж. ступка (медная). У скрыні можна мак церці (Баравікі, Светл.). СКРЫПАК м. скрыпач. Быў у нас раней скрыпак свой (Кароткавічы, Жлоб.). СКРЫПЕЛЬ м., бат. губа. У дубніку мы знайшлі багата скрыпелеў (Антонаў, Ельск. + Пярэдзелка, Лоеўек.; Хвойнае, Хойн); Скрыпель такі таўсты ле дзерава расце. Калісь его атрывалі да сушылі, як запаляць, дак гарыць цэлыя суткі, ні дыма німа, нічога (Ручаёўка, Лоеўск.); Скрыпялям пчол скрозь падкураюць (P. Бурыцкая, Лоеўск.). СКРЫПЛЯ ж. трэска (для дымара). Калі дубовымі скрыплямі падкурваць пчол, дык яны самі садзяцна ў раёўню (Ламавічы, Акц.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 72  ▶