Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
Добр-f-Грушаўка, Добр.); Ну i скна'ра гэты чалавек (Хізы, Ветк.+Холмеч, Рэч.). Параўн. скна'рыца, скупа'жа, скупя'нджа, скупярдзя'ка. СКНА'РЛІВЫ прым. скупы. Ен скна'рлівых людзей не любіў (Каравацічы, Рэч.). СКНА'РЫЦА ж., тое, што скна'ра. Хіба выпрасіш у тае скна'рыць) што (Пясчанікі, Жытк.). Параўн. скупа'жа, скупя'нджа, скупярдзя'ка. СКО'ЛЮЗНАСЦЬ ж. багацце. Глянула ў сундук, а там такая ско'люзнасць, вочы разбягаюцца (Зарубана, Маз. + Зладзін, Маз,). СКО'ЛЮЗНА прысл. колькі Донечка, о ско'люзна табе цацак папка купіўі ўСтараселле, Добр.+Буйнавічы, Маз.). . СКО'МА ж. ахвота. Брала ско'ма на гуркі (Палессе, Чач.). СКОН м. скананне, смерць. Наканец-та адмучыўся ён, наступіў скон (Хімы, Раг.). СКО'ПАЧ м., тое, што скапі'ч (ско'піч). Вазьміхко'пач да сюды ідзі (Неглюбка, Ветк). СКО'ПЧЫК м., памянш. буго'рчык (пры акучванні бульбы). Бульба павінна быць добрая, раз ско'пчыкі парэпаліся (Корпаўка, Рэч.). СКО'ПЫЧ м. куча (гною). За амбарам стаіць невялікі ско'пЦч гною (Шалухоўка, Ветк.). СКАРУ'НЬКА прысл,, ласк, да ско'ра. Я прыйщла да хаты скару'нька, а яго ўжо няма (Бялёў, Жытк.), СКРАБАТУ'ХА ж. церніца. Разабралі да адной скрабату'хі (Улыч, Гом.). СКРАБЁЛКА ж. осрабалка, скрэбла. Скрабёлкай абскрабляюць атмёршаю кару (Дубраўка, Добр.). СКРАБУ'ХА ж. трапальшчыца. Жа.нчына, якая скрабе лён, то скрабу'ха (Дарашэвічы, Петр.). СКРА'ВАК м. скосак. Хіба ж гэта каса? Гэта ж скра'вак нейкі (Вуглы, Ельск.). СКРА'ВАЧАК м. акравак. Там яшчэ засталося некалькі скра'вачкаў (СТаўбун, Ветк.). СКРА'ДКА ж. схоў, схованка. Я схаваўся ў скра'дку i сяжу сабе (Стаўбун, Ветк.). СКРА'ДЛА «. крыло. Певун як замахая сваім скра'длам, як закукарэча (Дарашэвічы, Петр.).. СКРУ'ЗЬ прысл. скрозь. Нашым дзецям з-за гэтага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бугорчык, вазьміхкопач, скапіч, скарунька, скнара, скнарлівы, скнарлівых, скнарыца, скнарыць, сколюзна, сколюзнасць, скома, скопач, скопцч, скопчык, скопчыкі, скопыч, скопіч, скора, скрабатуха, скрабатухі, скрабуха, скравак, скравачак, скравачкаў, скрадка, скрадку, скрадла, скрадлам, скрузь, скупажа, скупянджа, скупярдзяка
9 👁
 ◀  / 72  ▶