Добр.+Грушаўка, Добр.); Ну і скнара гэты чалавек (Хізы, Ветк.+Холмеч, Рэч.). Параўн. скнарыца, скупажа, скупянджа, скупярдзяка.
СКНАРЛІВЫ прым. скупы. Ён скнарлівых людзей не любіў (Каравацічы, Рэч.).
СКНАРЫЦА ж., тое, што скнара. Хіба выпрасіш у тае скнарыцы што (Пясчанікі, Жытк.). Параўн. скупажа, скупянджа, скупярдзяка.
СКОЛЮЗНАСЦЬ ж. багацце. Глянула ў сундук, а там такая columnсколюзнасць, вочы разбягаюцца (Зарубана, Маз.+Зладзін, Маз.).
СКОЛЮЗНА прысл. колькі Донечка, о сколюзна табе цацак папка купіў! (Стараселле, Добр.+Буйнавічы, Маз.).
СКОМА ж. ахвота. Брала скома на гуркі (Палессе, Чач.).
СКОН м. скананне, смерць. Наканец-та адмучыўся ён, наступіў скон (Хімы, Раг.).
СКОПАЧ м., тое, што скапіч (скопіч). Вазьмі скопач да сюды ідзі (Неглюбка, Ветк.).
СКОПЧЫК м., памянш. бугорчык (пры акучванні бульбы). Бульба павінна быць добрая, раз скопчыкі парэпаліся (Корпаўка, Рэч.).
СКОПЫЧ м. куча (гною). За амбарам стаіць невялікі скопыч гною (Шалухоўка, Ветк.).
СКАРУНЬКА прысл., ласк. да скора. Я прыйшла да хаты скарунька, а яго ўжо няма (Бялёў, Жытк.).
СКРАБАТУХА ж. церніца. Разабралі да адной скрабатухі (Улыч, Гом.).
СКРАБЁЛКА ж. скрабалка, скрэбла. Скрабёлкай абскрабляюць атмёршаю кару (Дубраўка, Добр.).
СКРАБУХА ж. трапальшчыца. Жанчына, якая скрабе лён, то скрабуха (Дарашэвічы, Петр.).
СКРАВАК м. скосак. Хіба ж гэта каса? Гэта ж скравак нейкі (Вуглы, Ельск.).
СКРАВАЧАК м. акравак. Там яшчэ засталося некалькі скравачкаў (Стаўбун, Ветк.).
СКРАДКА ж. схоў, схованка. Я схаваўся ў скрадку і сяжу сабе (Стаўбун, Ветк.).
СКРАДЛА н. крыло. Певун як замахая сваім скрадлам, як закукарэча (Дарашэвічы, Петр.).
СКРУЗЬ прысл. скрозь. Нашым дзецям з-за гэтага
120 👁