Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
можна палічыць (Чацвярня, Жлоб.); Ідзі, а то палучыш па рэ'брах! (Багданавічы, Карм.). Параўн. рабры'на; 2. перан. спіца (у кошыку). Прывёз лазу пазаўчора, дык яна высахла i рэ'бры плоха гнуліся (Кароткавічы, Жлоб.); Рэ'бры ў карзіне, да i ў кошыку тож (Марозавічы, Б.-Каш.); Калі пачынаем кош плесці, то ўстаўляім рэ'бры спярва (Неглюбка, Ветк.+Ламавічы, Акц.). РАБРЫ'НА ж., анат., тое, што рабро ў 1 знач. Вунь дохлы, аж рабры'ны пашчытаць можна (Піркі, Браг,); Мой Піліп вунь як упаў тады, дак тры рабры'ны паламаў (Усох. Буда, Добр.). РАБТУ'ХА ж. спадніца (стракатая). Я купіла сабе рабту'ху, a цяпер яна i не наравіцца (Даманавічы, Kaў лінк.). РАБШЧА'К м. сукнавалынчык. Прыязжалі рабшчакі' палатно валяць (Усох. Буда, Добр.). РА'БЫ прым. 1. тое, што рабо'вы. Летась ра'бая карова ў мяне була, а цяпер зменіла (Холмеч, Рэч.); У нас у стадзе буў адзін бычок такі, дык яго i звалі ра'бым (Баравікі, Светл.); У нашым саўхозі многа ра'бых кароў (Піркі, Браг.+Дзям'янкі, Добр.; Кароткавічы* Жлоб.); 2. рознакаляровы. Купіла кусок ра'бага сітцу (Марозавічы, Б.-Каш.); Ра'бае плацце купіла сабе (Забалацце, Раг.); 3. васпаваты, вяснушкаваты. Гэта ён такі ра'бы ад воспы застаўся (Піркі, Браг.); Якая ж яна ра'бая, страшна глядзець на яе (Халочча, Чач.); Параун. руды' ў 1 знач.; 4. хмарны. Зноў зранку неба ра'бае, нельзя вам будзе i пазагараць (Бабовічы, Гом.). РАВЕ'ІД (рове'ц) м. равок. Кідаем картоплі ў рове'ц (Верасніца, Жытк.). РАГАВГК м. клінок (для адціскання сыру). 3 етага вот куска i рагаві'к пашыю (Кавака, Браг.). Параўн. рукаво'к. РАГАЗА' ж толькі адзбат. рагоз. Рагаза' расце ў балоце (Дубраўка, Добр.); Ішла во ды рагазы' трохі нашчыпала (ПІркі, Браг.); Рагазу' мячэўнікам завуць (Марозавічы, Б.-Каш.); Я на тройцу заўсёды рагазу' на вокны етаўлю (Гармавічы, Жлоб.); Цыбулю на рагазу' цапляюць (Пярэдзелка, Лоеўск.). Параўн. раго'жа И. РАГА'К м., толькі адз., бат. спарыння. Рагаку' цяпер мо няма, колісь буў. Убытку ад яго багата — тожа ж месца займае (Баравікі, Светл.); Каторы раз у жьші баНО
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянкі, рабага, рабае, рабая, рабовы, рабрына, рабрыны, рабтуха, рабтуху, рабы, рабым, рабых, равеід, рагавік, рагожа, ровец, рукавок, рэбрах, рэбры
2 👁
 ◀  / 48  ▶