РАБА'ТКА ж. градка (вузенькая). Насадзіла паўз дарожку цэлую раба'тку цвятоў (Харомцы, Акц.).
РАБАЦЯТА аг. працаўнік. Ен жа ў мяне такі рабаця'га, усё сам парабіў (Дубраўка, Добр.+Каменка, Маз.). Параўн. рабо'цька (рабо'цько).
РАБАЦЯ'ШЧЫ прым. працавіты. Хлопец ён рабаця'шчы (Каравацічы, Рэч.). Параўн. рабо'чы.
РАБЕ'НЯ ок. карова (рабая). Белую з чорнымі латкам! карову завуць рабе'няй (Бабічы, Чач.).
РАБЕ'Ц м., заал. рабчык. Не папаўсе мне сённі pa'бец (Насовічы, Добр.); Вельмі смачное мясо із рабца' (Дарашэвічы, Петр.).
РАБГЗНА' ж., толькі адз. палатно (даматканае). 3 рабі'зны пашыла пасцілку (Баравое, Лельч.); Трэбо рабізны' наткаць (Клясаў, Петр.).
РАБІ'НАВІК m.j заал. карась. Рабі'навік — ето такі карась, які нерастуе, калі цвіце рабіна (Азяраны, Раг.).
РАБІ'НАУКАI ж., толькі адз. настойка (рабінавая). Мая ты тайка, у міне ё такая рабі'наўка, што за вушы ні адцягніш (Б.-Крушынаўка, Раг.); Рабі'наўка ад хваробы дапамагае (Забалацце, Раг.+Багданавічы, Карм.; Багуцічы, Ельск.; Гармавічы, Жлоб.; М. Аўцюкі, Калінк.; Насовічы, Добр.; Пагост, Жытк.; Піркі, Браг.; Хізы, Ветк.).
РАБІ'НАУКАII ж., заал. рабіннік. Рабі'наўкі прылетаюць, калі рабіны паспеюць (Бялёў, Жытк.).
РА'БІНКАў oic., бат. гатунак (бульбы). Ра'бінка — бульба красная, крухмальная (Усох. Буда, Добр.).
РАВЕННЫ: рабі'нная ноч — рабінавая ноч. Усю ночку ляскае, ідзе дож — яка рабі'нная ноч (Стадолічы, Лельч.).
РА'БКА ж. курыца (рабая). Ра'бка нешта сакоча ў двары (Халочча, Чач.).
РАБО'ВЫ прым. рабы, пярэсты. У іх рабо'вая кошка (Грушаўка, Нар.). Параўн. ра'бы ў 1 знач.
РАБО'ЦЬКА (рабо'цько) аг., тое, што рабаця'га. Ох, які ж у Map'i зяць рабо'цька, (Ломыш, Хойн.); Вот ужэ рабо'цька дык рабо'цъка. Ідзі хоць аддахні трохі (Тульгавічы, Хойн.); Маладзіца хороша й рабо'цько (Прудок, Калінк.).
РАБО'ЧЫ прым., тое, што рабаця'шчы. Гэта дзеўка рабо'чая (Бялёў, Жытк.).
РАБРО' н. 1. анат. рабро. I худы ж ты, усе рэ'бры
Дадатковыя словы
mapi, paбец, рабатка, рабатку, рабацяга, рабацяшчы, рабеня, рабеняй, рабец, рабка, рабовая, рабовы, рабоцъка, рабоцька, рабоцько, рабочая, рабочы, рабінавік, рабінаука, рабінаўка, рабінаўкі, рабінка, рабінкаў, рабінная, рэбры
5 👁