Старонка 11
◀ / 48 ▶
зацыі беларускай тэрміналогіі быў унесены значны ўклад. Адначасова з падрыхтоўкай Беларускай Савецкай Энцыклапедыі Інстытутам мовазнаўства створаны «Слоўнік тэхнічнай тэрміналогіі» (1932), у які разам з тэрміналогіяй беларускага паходжання ўвайшла вялікая колькасць інтэрнацыянальнай лексікі: ацэтымы, вакуум, каталізатар, пульверызатар, электрон і інш. Пры выданні гэтага слоўніка аўтары прытрымліваліся прынцыпу мінімальных разыходжанняў з тэрміналогіямі славянскіх моў: рускай, украінскай, польскай, чэшскай. Такім чынам, аналіз «Беларускай навуковай тэрміналогіі», асобна выдадзеных галіновых слоўнікаў, а таксама «Праектаў слоўнікаў» для Беларускай Савецкай Энцыклапедыі дазваляе сцвярджаць, што за адносна кароткі час — за два даваенныя дзесяцігоддзі — беларуская тэрміналагічная лексікаграфія мела выключныя поспехі; яна ўзнялася да такога высокага ўзроўню, што магла абслугоўваць усе сферы народнага жыцця. МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОЎНІКА ГОМЕЛЬШЧЫНЫ* Р РАБАК м. спадніца (даматканая). Надзень рабак копаць картоплі (Бярэзнікі, Жытк.); Як несла свінням, дык увесь рабак замурзала (Грабава, Жытк.). РАБАК м., заал. гліст. Мяне сённі ноч мучылі рабакі (Навасёлкі, Петр.); У маіх дзяцей у абодвух рабакі булі (Баравікі, Светл.); Мабыць, рабакі ў мае Ленкі (Клясаў, Петр.) /чарвяк. Во зацягалі каня, і паглядзець няма каму, што рабакі раз'ядаюць (Зарэчча, Браг.); Вельмі багато рабакоў выпоўзвае после дожджыка (Дарашэвічы, Петр.+Ламавічы, Акц.; Прачомышлі, Ельск.; Чалюшчавічы, Петр.). РАБАКІ толькі мн. вяснушкі. Рабакі ў яе па твару і на руках, мо і на спіне ё (Усох. Буда, Добр.). * Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі Л. І. Злобін і Н. С. Сердзюкова.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 48 ▶