Старонка 98
◀ / 124 ▶
іны к нам прысунуліся вечарам, спаць нада ўжэ (Цагельня, Раг.). Параўн. прычэпаць. ПРЫСУХА ж. прыгажуня, чараўніца. Ета ж ня дзеўка была, а прысуха, хлопцаў табунамі вадзіла (Касцюкоўка, Гом.); сіла (звышнатуральная). Як прысуха якая прысушыла мяне да яго (Халочча, Чач.); Калісь гаварылі, што вядзьмар на вецяр прысуху кідая (Ліпнякі, Лоеўск.+Баравое, Лельч.; Ломыш, Хойн.). ПРЫСУШЫЦЬ зак. прывабіць. Ганна таго хлопца ох як прысушыла (Хутар, Светл.). ПРЫСЦЕНЬ м. рамка (да сцяны для снавання кроснаў). Прысцень зрабіла на глухой сцяне (Нісімкавічы, Чач.). ПРЫСЦЯБНУЦЬ зак. прышпіліць, прышыць (крыху). Знімай летнік, прысцябну трохі хлясцік, а то баўтаецца (Чырвоны Маяк, Гом.). ПРЫСЦЯЖНЯК м. конь (прыпражны). Да караннога каня прыпрэжаны прысцяжняк (Насовічы, Добр.). ПРЫСЫРЫЦЬ зак. даручыць, прымусіць. Сама жонка пайшла, а мужу прысырыла дома рабіць (Бялёў, Жытк.); прыручыць. Вялікого собаку вельмі важко прысырыць (там жа). ПРЫСЯДКА ж. прысяданне. Добра мы польку з прысядкай танцавалі (Баравікі, Светл.+Бялёў, Жытк.; Марозавічы, Б.-Каш.; Піркі, Браг.; Хізы, Ветк.). ПРЫТАБАК м. капшук. У дзеда адмысловы прытабак (Вуглы, Нар.). ПРЫТАГАНІЦЬ зак. прынесці, прыцягнуць. Ты глядзі на етага чорта, што ён прытаганіў (Быч, Карм.). Параўн. прытараніць, прытурачыць. ПРЫТАРАБАНІЦЬ зак. прымчацца, прыехаць. Ён ка мне прытарабаніў на матацыклі, а ні то што к вам пішком ходзіць (Вітлін, Раг.). ПРЫТАРАНІЦЬ зак., тое, што прытаганіць. Прытарань ты хоць яблыка з дому харошая, у смак з'есці добра (Вітлін, Раг.). Параўн. прытурачыць. ПРЫТКА прысл. хутка. Ох, не работаецца прытка (Неглюбка, Ветк.). ПРЫТЛЕЛЫ прым. спарахнелы. Бачыў у бетонкі прытлелае бервяно (Бялёў, Жытк.). ПРЫТНЫ прым. спрытны. Які ты прытны. Кінь сваю прыткасць, а то дайграесся (Кабанаўка, Жлоб.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 124 ▶