Старонка 92
◀ / 124 ▶
ПРАБІРАЦЬ незак. праполваць А ты радкі прабіраяш? (Сямёнаўка, Рэч.); Радкі прабіраюць, коб чыста було (Баравікі, Светл.). ПРАБІТНЫ прым. пранырлівы. Мой сын — прабітны хлопец: чаго хочаш дастаніць (Каравацічы, Рэч.). Параўн. праворны. ПРАВАРОНІЦЬ зак., перан. прагледзець, прапусціць (што-небудзь). Эх ты, такую дзеўку правароніў (Чырвоны Маяк, Гом.). Параўн. празяваць, прамаргаць. ПРАВЕТРЫЦЬ зак. правеяць. Трэба правётрыць зерне (Багданавічы, Карм.). ПРАВІЛКА ж., спец. распорка. Знятую шкуру нацягнулі на правілкі, каб лепей высахла (Кароткавічы, Жлоб.+Багуцічы, Ельск.). ПРАВІЦЦА звар. ачуньваць, папраўляцца. Не ўмірае, не правіцца (Бялёў, Жытк.). ПРАВІЦЬ незак. правіць (канём). Ён узяўся правіць канём (Забалацце, Раг.); На пярэднім вазу правіў вожкамі хлопчык (Гарадзец, Раг.+Бабовічы, Гом.; Завайць, Нар.; Насовічы, Добр.; Ручаёўка, Лоеўск.). ПРАВІЦЬ незак. 1. гаварыць. Сённі правілі ў Залессі, што Майсачыхі дзіця найшлося (Новая Дуброва, Акц.); 2. служыць (набажэнства). Поп наш правіў малебен у царкве (Хутар, Светл.);/спраўляць (памінкі). Памінкі правяць навек, пасля таго, як нябожчыка пахаваюць (Баравое, Лельч.). ПРАВОДЖАЦЬ незак. праводзіць, выпраўляць. Навабранчыкаў уся дзірэўня праводжала (Стаўбун, Ветк.). ПРАВОДНЫ прым., рэл. паслявелікодны (тыдзень). Пройдзе праводная нядзеля і будам соткі сеяць (Дуброва, Петр.); Шчэ на праводную нядзелю не шыюць (Баравое, Лельч.+ Баравікі, Светл.; Касцюкоўка, Гом.; Крыўск, Б.-Каш.; Ломыш, Хойн.). ПРАВОРНЫ прым., тое, што прабітны. Мая дачка праворная, усюды паспее (Кароткавічы, Жлоб.). ПРАГАЛ м. прагаліна. На прагалі пасцілі кароў (Неглюбка, Ветк.). ПРАГАЛКА ж., тое, што пляш. Там на полі многа прагалак, што і рабіць будзя (Хізы, Ветк.). ПРАГАНЯЦЬ незак. запіваць. Бульбай падавілася, дай хутчэй праганю малаком (Хальч, Гом.); Прагані малаком, а то ў роце будзе плоха (Крыўск, Б.-Каш.); Баб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 124 ▶