ПАГІБЕЛЬКА ж. месца (нізкае). Еслі пойдзеш у пагібельку, там тры катлаваны і чэрапахі е (Бялёў, Жытк.).
ПАГЛУМІЦЬ зак. папсаваць. Сёлета багата ў нашым саўгасе жыта паглумілі (Узнаж, Светл.). Параўн. папаскудзіць у 1 знач.
ПАГНОЙ м. зямля (угноеная). Там, дзе пагной, большая бульба расце (М. Аўцюкі, Калінк.). Параўн. пагнояк.
ПАГНОЯК м., тое, што пагной. Дзе кожны год кладзеш гной, будзе добры пагнояк (Хізы, Ветк.).
ПАГОДКІ толькі мн. памінкі (праз год). Як спраўлялі пагодкі па старом, то ўсе дочкі з'ехаліся зноў (Баравое, Лельч.).
ПАГОЛЕНАК м., тое, што пагалёнак. Паголенак быў звязан з нітак чорнага колеру (Івакі, Добр.); Насок састаіць з пяты, паголенка, ступні (Баравікі, Светл.+Забалацце, Раг.).
ПАГОН м. паша. У чатыры часы раніцы жывёлу выганяюць на пагон (Лядцы, Светл.); Цётка, ужо каровы на пагоне (Ст. Дуброва, Акц.). Параўн. пасвіска, паста.
ПАГОНЫЧ (пагоныш) м., заал. птушка (балотная). Кура ў балоце крычыць, як кнутом хлешча. Гэта і ё пагоныч. А вадзяную курку (маленькая птушка з доўгім носам) таксама завуць пагоныч. Пагонычам завецца і другая птушка. Крычыць, быццам жывёлу паганяя (Баравікі, Светл.); Пагоныш жыве бліз вады (Багуцічы, Ельск.); У нашым балоце водзяцца і пагонышы (Ямпаль, Рэч.); Вясной пагонышы прылятаюць рана (Ліпляны, Лельч.).
ПАГОРШНІК м. ганчар. Сёння пагоршнік прыехаў з добрымі гаршкамі (В. Нямкі, Ветк.).
ПАГРАБЕЦ м. пограб. Хоць бы які паграбец зрабіў, стобка ўжо развалілася (Суткоў, Лоеўск.); Засып бульбу ў паграбец (Камаровічы, Петр.).
ПАГРАБІШЧА н. стрэшка (над пограбам). Кінь мяшкі ў паграбішча (Холмеч, Рэч.+Бабовічы, Гом.; Неглюбка, Ветк.). Параўн. паграбнік, паграбнішча, паргабня.
ПАГРАБНІК м., тое, што паграбішча. Карзіна стаіць у паграбніку (Майскае, Жлоб.). Параўн. паграбнішча, паргабня.
ПАГРАБНІШЧА н., тое, што паграбішча. Паграбнішча дзелаюць хто з чаго ўздумае. Хто з кірпічу, хто з дзерава (Хізы, Ветк.). Параўн. паграбнік, паграбня.
76 👁