ПЛЫТНУЦЬ зак. скокнуць. Я іду, а кот як плыгне с плоту, аж я спужалася (Бялёў, Жытк.). ПЛЬІТАГО'НІЦЬ незак. сплаўляць (лес). Як пойдзем плытагоніць, дык па месіцу дома не бываем (Марозавічы, Б.-Каш. + Баравікі, Светл.). ПЛКУСКА ж. семя (недабраякаснае). Як ні выбярэш гарбузы, дак половіна плюсок (Ст.Высокае, Ельск.). Параўн. плюшчак. ПЛКУСКІ прым. недабраякасны (пра насенне). У тым годзе пасеялі такое плюскае насенне (Піркі, Браг.). Параўн. плюсклы. ПЛКУСКЛЫ прым., тое, што плюскі. Гэтае насенне недабраякаснае, яно ўсё плюсклае (Багуцічы, Ельск.). ПЛКУСНІК м. 1. кветка. А ты плюснікі пасадзіла? (Славань, Светл.); 2. плюшнік, аер. У балоце расце плюснік (Неглюбка, Ветк.). Параўн. плюшнік, плюшняк. ПЛЮ'ХНУЦЦА зак. упасці. Небарака так плюхнуўся, што ледзьве ўстаў (Антонаў, Ельск.). ПЛЮ'ШКА ж. мочка (вуха). Я так хочу носыт завушныці, толькі боюс плюшкі колот (Грушаўка, Нар.). ПЛЮ'ШШК м., тое, што плюснік у 2 знач. На нізінах плюшніка многа, яго даюць каровам (Бабовічы, Гом.); Па краёх болото позаростало плюшніком (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. плюшняк. ПЛЮШНЯ'К м., тое, што плюснік у 2 знач. Плюшняк расце на далінах, дзе вада (Пярэдзелка, Лоеўск. + Холмеч, Рэч.). Параўн. плюшнік. ПЛЮ'ШЧАК м., тое, што плюска. У мяне адны плюшчак! ў гарбузах (Харомцы, Акц.). ПЛЮ'ШЧЫЦЦА незак. жмурыцца, маргаць. Чаго ты плюшчысся, як кот (Дарашэвічы, Петр.). ПЛЯВА' (плёва) ж., анат. дыяфрагма. Нельга дыхаць, як плёва забаліць (Дзям'янкі, Добр.). ПЛЯВУ'ЗГАЦЬ (плевузгаць, плявузкаць) незак., тое, што плесці ў 1 знач. Мой сусед прывык плявузгаць на людзей (Ч. Паляна, Б.-Каш.); Але плевузгае абы што (Белы Пераезд, Петр.); Не плевузгала б лепш Вулляна на мяне, сама ці лепшая (Злодзін, Маз.); Ну i плявузкае ж ён (Бабовічы, Гом.+ Запясочнае, Маз.). ПЛЯ'ЖЫЦЬ незак., перан. палоць. 3 раніцы да вечара мая жонка ўсё грядкі пляжыць (Радкоў, Акц.). ПЛЯМЕ'ННІЧАК м., памянш. да плямённік. Плямён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянкі, плевўзгае, плевўзгала, плевўзгаць, пльітагоніць, плюхнуцца, плюшка, плюшчыцца, плюшшк, плявўз, плявўзгаць, плявўзкаць, пляменнічак
11 👁