Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
ПЛЕ'СНІ толькі мн. вяснушкі. Яна дзевачка беленькая, a вясной плёсні выступаюць на скуры (Баравікі, Светл. + Забалацце, Раг.; Марозавічы, Б.-Каш.). ПЛЕ'СЦІ незак. 1. гаварыць (абы-што), хлусіць. Хопіць плёсці языком, трэба дадому дабірацца (Веляцін, Хойн.); Што ты пляцёш? (Дубраўка, Добр.)- Параўн. плявузгаць; 2. вязаць. Я сама ўмею плёсці i рукавіцы, i карункі харошыя (Ліпляны, Лельч.); Тэ, кажэ, вяжэ, тэ, кажэ, пляцё (Дарашэвічы, Петр.); От мая матка хораша ўмее кручком плёсці (Багуцічы, Ельск.); Кручком росшэўку пляла (Бялёў, Жытк.-І-Будкі, Нар.). ПЛЕ'СЦІСЯ незак. злазіць, лупіцца (npa скуру). Вы загараеце, i з нас скура пляцёцца (Баравікі, Светл.). ПЛЕ'ЦЕНЫ прым. вязаны. Плёцена з воўны хустка цёплая (Харомды, Акц.); Мама мне добру плёцену хустку звязала (Бялёў, Жытк.). ПЛЕЦЬ ж. 1. адростак (на сцябле). Мае гуркі шчэ не пускалі плёцей (Барталамееўка, Ветк.); 2. канат (для мацавання бярвенняў у плыце). Бярвенні перацягвалі дужай плёццю (Кароткавічы, Жлоб.); 3. прыстасаванне для пад'ёму цяжкасцей. Коб вулей подняць, нада на плець добра налегці (Холмеч, Рэч.); Мой бацька вельмі добра лазіць па плёці. Я лажу па плёці (Забалацце, Раг. + Баравікі, Светл.; Кароткавічы, Жлоб.; Марозавічы, Б.-Каш.; M. Аўцюкі, Калінк.; Неглюбка, Ветк.). ПЛЕ'ЧКІ толькі мн., памянш. да плечы. Давай памыю табе плёчкі (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. плёчыкі. ПЛЕ'ЧЫКІ толькі мн., тое, што плечкі. У гэтага чалавека плёчыкі як у дзіцяці (Асінаўка, Чач,). ПЛЕ'ШКА ж., перан., тое, што пакацёл. У нас на верх сланечніка кажуць кружок i плёшка (Баравікі, Светл.). ПЛЁВАЦЬ незак. біцца (npa сэрца). Убачу яе ў клубе, так ужо сэрца маё i плёвае (Піркі, Браг.). ПЛЕВАЧКА ж., памянш. да плеўка. Плёвачка кіпячонага малака — самы смак! (Холмеч, Рэч.). ПЛЕСКА ж. сляза. Іван так расплакаўся, што ніяк нельга было стрымаць яго плёскі (Буйнавічы, Лельч.). Параўн. пліска ў 2 знач. ПЛЁСКАЦЬ незак. гаварыць (манатонна). А ён сабе ўсё плёскае i плёскае (Улукаўе, Гом.). ПЛЁТКА (плётка) ж., тое, што падкоснік у 1 знач. Мамо, оторві мне другую плётку, а то я тую загубіла (Бя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падёму, плесні, плесці, плесціся, плецены, плечыкі, плешка, плявўзгаць
5 👁
 ◀  / 124  ▶