ПІЛЯГНУ'ЦЬ зак., тое, што пекануць. Аўлас, я табе па-харощаму кажу: атыйдзі, а то шчасака як niлягну! (Быч, Карм.). Параўн. пляснуць, пэмкнуць, пэрнуць. ПІЛЯ'ЦЬ незак. пілаваць. Пайду на двор піляць дровы (Дубраўка, Добр.). ПГПАЧКА ж. птушка (якая жыве ў зарасніках). Дзеці палезлі ў чаромуху i знайшлі там піпачку (Кароткавічы, Жлоб.). ПІТІЕН-ШАФРА'Н м., сад. гатунак (яблык). Шпеншафран можа ляжаць да вясны (Марозавічы, Б.-Каш.). ПГПКА ж. люлька. Смешны хлопіц Макараў: усігда ходзя з пустой піпкай, a табакі ў другіх пабіраіцца (Палессе, Чач.). ПІРАЖО'К м., бат. спарыня. Гэта ж пасля вайны піражкі гэтыя збіралі ды ў магазін здавалі для лячэння (Багданавічы, Карм.); Калі ёсць піражкі — добры ўраджай будзе. З'явілася багата піражкоў (Забалацце, Раг.Д- Ліцвінавічы, Чач.). ПІРО'ЖКІ толькі мн. пруткі. Цяпер ўсё большэ пірожкамі вяжуць (Дарашэвічы, Петр.). ПЕРСА ж., тое, што пілавіны. Пірса с-пад пілы сыплецца (Піркі, Браг.); Трэба падсушыць кашэль пірсы (Багуцічы, Ельск.); У хлеў на пудсціл прывезлі пірсу (Засінцы, Ельск.+ Балакоўшчына, Хракавічы, Браг.). Параўн. пырса. ПІРШЧА'ТКА ж. пальчатка. Надзень піршчаткі, на дварэ рукі адмерзнуць (Асінаўка, Чач.+ Нісімкавічы, Чач.). ПІ'САНКА ж. яйка (велікоднае). У сыботу матка дастае чыгунок пісанак, а нам не дае да васкрысення (Бабовічы, Гом.); Калісь рабілі пісанкі ды ў біткі гулялі (Хутар, Светл.). ПІСКЛЯНЯ' н. кураня. Трэба сваіх пісклят пакарміць (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. пуляня, пылька. ПІСКУ'Н (піскуж) м., рыб. уюн. Он піскуноў голымі рукамі ловіць (Каранёўка, Гом.); Еты гііскуж жыве ў гразі (Хізы, Ветк.). ПІСКУ'ХА ж., толькі адз. абрад, вячэра (перад еадохрышчам). Перад храшчэннем піскуха была. Тожа ўсе скаромная ядзяць. Кудшо на ету піскуху вираць (Ліпляны, Лельч.); Усе браты i сёстры збіраліся на піскуху ўвечары к баньку да к матцы (Бабовічы, Гом
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вйраць, гііскўж, зявілася, пілягнуць, піражок, пірожкі, піршчатка, пісанка, піскўха, піскўху
30 👁