Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
ПЕРАМЕ'Я ж. брод. На перамёю ступай (Вуглы, Нар.). ПЕРАМО'Т (перямот, парамот) м. памылка (при снаванні кроснаў). Не давяла да края — вось i перамот, глядзець трэба (Кірава, Жлоб.); Не рабі больше перямот (Неглюбка, Ветк.); Парамот накладзець — адразае тады, каб не была лішняя (Хізы, Ветк.). Параўн. перамота. ПЕРАМСУТА ж., тое, што перамот. Вот здзелала перамоту, як яе цяпер развесці (Каравацічы, Рэч.). ПЕРАМО'УЧКА ж. момант (калі гончы сабака не падав голасу ў пагоні за зверам). Перамбучка можа быць да тых пор, пакуль сабака не насцігне звера (Марозавічы, Б.-Каш.). ПЕРАМЯСЛО' н., тое, што перавяслб. Перамяслб круціш i кладзеш, кладзеш жменькамі, а потом звязваеш (М. Аўцюкі, Калінк.). ПЕФАН (пёрун) м. пярун. Як дасць пёран у землю, дык аж страшна (Баравікі, Светл.); У гэтым годзе пёрун модна стукнуў у кармакухню, абсмаліў яе, але не загарэлась (Заспа, Рэч.). ПЕРАНЯ'НЬЧЫЦЬ зак. патрымаць (у руках). Ты знаяш, колькі мы вёдзяр пераняньчылі (Быч, Карм.). ПЕРАПА'СЦІСЯ зак., тое, што пахудлаць. Толькі нядзелю не буў дома, а як перапаўся (Тульгавічы, Хойн.). ПЕРАПЕЛЯ'СЫ прым, рабы. Калі такое от рабое, цьмянае, дак кажудь на яго перапелясы (Ручаёўка, Лоеўск.). ПЕРАПЕ'ЧАЧАК м., тое, што падскробак у 1 знач. Які вялікі астаўся перапёчачак (Піркі, Браг.), Параўн. падскрэбіш, паскробак, паскробка, паскрэбак, паскрэбіш, пашкрэбнік, перапічка. ПЕРАПІНА'ЦЬ (перэпінаць) незак. затрымлівадн. Ужэ маладых перэпінаюць, пайшлі быстрэй, паглядзім (Грушаўка, Hap.). ПЕРАПГЧКА ж., тое, што падскробак у 1 знач. Астанецца цеста, куды яго дзяваць, возьміш i спячэш перапічку (Дубраўка, Добр.). Параўн. падскрэбіш, паскробак, паскробка, паскрэбак, паскрэбіш, пашкрэбнік, перапёчачак. ПЕРАПЛА'УНАЯ: пераплаўная серада рэл. серада (велікоднага тыдня). Дзеці да пераплаўнай серады не. купаліся, бо бог пераплываў чераз ваду (Дубраўка, Добр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мбту, падскрббак, паскрббак, паскрббка, перамбт, перамбта, перамбўчка, перамея, перамоучка, пераняньчыць, перапасціся, перапечачак, пераплауная, перапінаць
9 👁
 ◀  / 124  ▶