Старонка 55
◀ / 124 ▶
ПАЎКВАРТА ж. мера вадкасці (1/4 літра). Купіў паўкварты гарэлкі (Багданавічы, Карм.). ПАЎМІСКА ж., тое, што палумісак. У нас няма паўміскі (Галоўчыцы, Нар.). ПАЎНАДЗЕЛА н., толькі адз. палавіна надзела. У каго паўнадзела было, дак шчытай, што гатовы старэц, бо есці не будзе чаго (Неглюбка, Ветк.). Параўн. паўрэзка. ПАЎПАВЕСМА ж. пасма (лёну 5 жмень). Прыйшла ка мне, дак я пазычыла ёй паўпавесму ільну (Баравікі, Светл.). ПАЎПЛІЦА ж., тое, што парпліца. Такая добрая жалезная паўпліца, што камень вельмі лёгка круціцца (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. паўпрыца. ПАЎПРУГА ж. папруга. Сядзьце, бо зараз дам паўпругі (Дзвіжкі, Ельск.). ПАЎПРЫЦА ж., тое, што парпліца. Паўпрыца рэгуліруе камні: зажымае, каб мяльчэй малоць і адпускае, каб буйней (Меркулавічы, Чач.); От, каб ты, выскачыла паўпрыца (Неглюбка, Ветк.); Паўпрыцу рабілі жалезную (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. паўпліца. ПАЎПУРАК м. мера сыпкіх цел (20 кг). У мяшку засталося паўпурак жыта (Бярозкі, Браг.). ПАЎРОЗ м. матуз, абора. Пашыла хвартух з доўгімі паўрозамі (Харомцы, Акц.); Прышый паўрозы к хвартуху (Бабровічы, Калінк.); Падай мне, унучак, паўроз, трэба лапця падвязаць (Каменка, Маз.). Параўн. паўроза, поўраз, поўразка. ПАЎРОЗА ж., тое, што паўроз. Найдзі якую-небудзь паўрозу мяшок завязаць (Асінаўка, Светл.). Параўн. поўраз, поўразка. ПАЎРОЗЫ толькі мн. махры. Не адрывай паўрозы з рушніка (Паганцы, Светл.). ПАЎРЭЗКА ж., тое, што паўнадзела. Засталося пасеяць паўрэзкі. Паўрэзкі мы ўжо прааралі (Забалацце, Раг.). ПАЎСАК м. світка. Мне пашылі новы паўсак (Аравічы, Хойн.); Надзень свой паўсак (Махнавічы, Маз.). ПАЎСІШНАЯ прым. паўсішная сарочка, жаночая кашуля (з вышытымі рукавамі). Старыя бабы і цяпер носяць паўсішныя сарочкі, а ў нас, маладзейшых, ужо няма іх (Дубраўка, Добр.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 124 ▶