Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
ПАСТА'ЦЬ (постаць) ж. 1. загон, паласа (жыта). Раней кожны калгаснік сеяў на сваім агародзе пастаць (Навасёлкі, Петр.).; 2. месца (жняі, касца на паласе). Раз узяла етаю постаць, так нечага дарма суяціца (Быч, Карм.). Параўн. постаць у 2 знач. ПАСТАЯ'ЛКА я/с. 1. малако (пракіслае). Налі сабе пастаялкі ў кружку (Слабодка, Ветк.). Параўн. пастаяўка.; 2. смятана. Мама, дай пастаялкі (Неглюбка, Ветк.). ПАСТАЯ'ННІКІ толькі мн., тое, што палавінкі ў 1 знач. Хутка садзіся есці, а то пастаяннікі ўжо астылі (Ямпаль, Рэч.). Параўн. паронка ў 1 знач., паронкі ў 2 знач., парункі, пасалёнка. ПАСТАЯ'УКА ж., тое, што пастаялка ў 1 знач. Дзеўкі, выпіце хоць пастаяўкі (Быч, Карм.). ПА'СТВА ж. 1. выпас (кароў). Ну й паства ж сёння была цяжкая, штоб яе прах (Халочча, Чач.); 2. плата (пастуху). Пастух збірае паству, калі адпасе жывёлу (Марозавічы, Б.-Каш.). ПАСТО'ПАК м. атопак. I ад пастала застаецца толькі пастопак (Баравікі, Светл.); Занесла пастопкі ў хлеў (Р.-Марымонава, Гом.). Параўн. патопак. ПАСТРАХА'ЦЦА незак. баяцца. Так ужо пастрахалась кароўку купляць (Піркі, Браг.); Маю Надзю сваталі, дык пастрахалася ісці, маладая шчэ (Піркі, Браг.). ПАСТРОТЦЬ (пострбіць) зак. адрамантаваць. Построю колесо i поедзем у Загурье (Бялёў, Жытк.); Аддай Аркадзю сапагі, а ён табе іх пастрбе (Кароткавічы, Жлоб.). ПАСТУ'ЛІ толькі мн., тое, што пасталы. У пастулях узімку хадзіла (Піркі, Браг.). Параўн. пахлапні. ПАСТУХО'ВА СУМКА (пастушная сумка) бат. стрэлкі. Пастушная сумка пад платамі расце на гародах, яна, як сумачкі (Дубраўка, Добр.); А на маём гародзі німа пастуховай сумкі (Пучын, Браг.). ПАСТЫЛЮ'ЖНЬІ прым., зневаж. надакучлівы, назойлівы. Ідзі ты, пастылюжны (Неглюбка, Ветк.). ПАСУ'ДНІК м. шафа (для пасуды). Пасуднік свой я ўжо даўно выкінула (Бабовічы, Гом.). ПАСУ'НУЦЦА зак., зневаж. пайсці (паволі). Ужо пасунуўся ён ca двара (Навасёлкі, Петр.), ПА'СУШ м. рамка (без мёду). Калі щчэ рамку пчолы не запоўнілі мёдам, t q ета i будзе пасуш (Піркі, Брат
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

парбнка, парбнкі, парўнкі, пастаяука, пастрахацца, пастулі, пастухбвай, пастылюжньі, пастўлях, пастўшная, пасунуцца, пасўднік, патбпак, сўнуўся, яіс
2 👁
 ◀  / 124  ▶