знач. Пуццы робядь для ўсіх гузікаў (Стаўбун, Ветк.). Параўн. путка. ПУЦЯ'ШЧЫ прым. добры. Як зіма пуцяшчая, дык мароз дзяржыцца доўга (Быч, Карм.). ПУ'ЧКА ж., тое, што пупышка II. Возьмі ў пучкі солі i ўсып у горшчок (Тураў, Жытк.+ Грушаўка, Hap.). Параўн. пушка V. ПУ'ЧЧА зборн. 1. aep. 3 пучча нядобрае сена (Maрозавічы, Б.-Каш.); 2. сцябло (шчаўя). Шчавеля зусім няма, адно пучча (там жа); Навошта ты наскуб шчаўлю з пуччам (Капараўка, Рэч.); На пуччы шчаўя багата насення (Забалацце, Раг.); Пайшоў шчавель у пуччы (Гармавічы, Жлоб.+ Баравікі, Светл.; Піркі, Браг.; Ст. Высокае, Ельск.; Хізы, Ветк.; Холмеч, Рэч.). ПУ'ШАЧКА ж., памяти, да пушка I. У мацяры порадок буў: у адной пушаццы ніткі, у другой — кузікі, у трэцёй голкі (Пясчанікі, Жытк.). ПУ'ШКА I ж. каробка. На стале стаяла прыгожая пуінка с-пад цукеркаў (Антонаў, Ельск.); Дайце мне пушку спічак (Загор'е, Б.-Каш.); У маёй дзеўкі заўсёды валяюцца пушкі з пудрай (Заспа, Рэч.); Я назбіраю ўсякай травы, раскладу па пушках (Кароткавічы, Жлоб. + Валокі, Хойн.; Хізы, Ветк.; Ямпаль, Рэч.). ПУ'ШКА II ж., бат. бутон. На асату ўжэ пушкі паспелі (Бабовічы, Гом.). ПУ'ШКА III ж. костачка (на пальцы). Пушка апухла ў яго (Баравікі, Светл.); Я збіла дзве пушкі на руцэ (Хвойнае, Хойн.). ПУ'ШКА IV ж., бат., тое, што пухбука ў 1 знач. Растуць пушкі на мурагу, a з іх ідзе пыл (Піркі, Браг.+ + Даманавічы, Калінк.; Грушаўка, Нар.; Холмеч, Рэч.). Параўн. пушонка. П У ўК А V ж., тое, што пупышка II. Парэзала пушку пальца (Махнавічы, Маз.); Нешта пушкі на пальцах дужа баляць (Багданавічы, Карм.-j- Багуцічы, Ельск., Дарашэвічы, Петр.). Параўн. пучка. ПУ'ШКА VI ж., тое, што пуха. Яйцо ў пушцы слабое (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. пуха, пятка ў 2 знач. ПУ'ШКА VII ж. шклянка. Прывёз дроў, дык яму далі пушку гарэлкі (Піркі, Браг.). ПУШО'НКА ж., тое, што пухоўка ў 1 знач. Ударыш нагой у пушонку, а аттуль нібы пух (Хізы, Ветк). Параўн. пушка IV
Дадатковыя словы
загоре, пухбўка, пуцяшчы, пушачка, пўтка, пўха, пўццы, пўчка, пўчкі, пўчча, пўччам, пўччы, пўш, пўшаццы, пўшка, пўшках, пўшку, пўшкі, пўшцы, пўінка
3 👁