Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1977). Частка 3

 ◀  / 88  ▶ 
муж — была на свадзьбе (Аравічы, Хойн.); Прыехала нябога з мужыком, нада ў госці к сабе пазваць (Астрагляды, Браг.); Як там жыве мая нябога? (Узнаж, Рэч.); 2. сваячка. Мо\ прыдзе нябога сёня, то дай ёй мукі (Запясочнае, Маз.);■ Прышла нябога ўчорась i паклікала нас са старым на вяселле (Крупка, Маз.); 3. нявестка. 3, Лукер'я, мая нябога ні дужа кіняцца на работу (Святое, Рэч.). НЯБО'Ж м. пляменнік А нябож жа мой ў інсцітуці вучыцца (Кавана, Браг.). Гэта мой нябож мне гаварыў (Сяўкі, Лоеўск.). Параўн. нябожа, нябожка. НЯБО'ЖА м., тое, што нябож. Нябожа ж ты мой, хадзі ў хату. Нябожа мой доўга не прыходзіў да мяне (Хізы, Ветк.). Параўн. нябожка. НЯБО'ЖКА м., тое, што нябож. Мой нябожка, ідзі да мяне (Піркі, Браг.). НЯВЕТЛАС м. гарэза. То нявеглас такі Мікалай (Піркі, Браг.). НЯВО'Ж прысл. няўжо. О, Макар хітры, нявож ён будзя табе работаць (Палессе, Чач.). НЯДА'УНЕНЬКА прысл. памянш. да нядаўна. Нядаўненька Дзяніс прывёз сабе дроў (Запясочча, Жытк.). НЯДБА'ИШК м. мужчына (нядбайны). Мой мужык такі ўжэ нядбайнік, нічога не хоча ў двор прыабрыць (Неглюбка, Ветк.). НЯДБА'ЙНІЦА ж. жанчына (нядбайная). Мая нядбайніца толькі гуляць хоча, а за работу i не бярэцца (Неглюбка, Ветк.). Параўн. нядбаліца. НЯДБД'ЛІЦА ж., тое,, што нядбайніца. Нядбаліца ты, жонка мая, у хаце ў цябе не прыбрана, не зварана (Неглюбка, Ветк.). НЯДО'БРАЕ н. нёчысць. Не свісці ў хаце, бо рознае нядобрае завядзецца, будзе па хаце хадзіць. Ну, покась розная (Баравікі, Светл.). НЯДУ'ШЛЫ прым. нядошлы. Пасля хваробы Раман нейкі нядушлы ходзя (Буйнавічы, Лельч.). НЯЗНА'ЧАЧКА ж. дзяўчынка (неразвітая). Дзевачка васьмі лет жыла нязначачкай (Палессе, Чаў.). НЯЛЮ'ДНІК м., тое, што нёлюдзь у 1 знач. Жыве нялюднікам, ён ні да каго, да яго ніхто не ходзіць (Забалацце, Раг.). НЯМА'ШАКА прысл., тое, што немашыка. Нямашака ў нас ў хаце масла (Заходы, Рэч.); Нямашака нічагу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лукеря, няббж, няббжа, няббжка, нявбж, нядауненька, нядбаишк, нядббрае, нядбдліца, нядўшлы
6 👁
 ◀  / 88  ▶