Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1977). Частка 3

 ◀  / 88  ▶ 
НО'ЗДРАВЫ прым. хлеб (добра выпечаны). Як харошы хлеб, дык ён тады i ноздравы, ну ноздрамі (Хізы, Ветк.). HO'METKA ж., тое, што намётка II у 1 знач. Нбметку насіла, шчэ ў людзей була (Грабава, Жытк.). НО'САЛЬ м., зневаж. чалавек (насаты). Раз вялікі нос, то мы i гаворым носаль (Турбінка, Маз.). HO'CIK м. 1. канец яйца (востры). Пабіўся носік яйца (Неглюбка, Ветк.); У яйцы носік крэпкі (Багданавічы, Карм.); 2. частка бульбіны (з вочкамі). Лепш за ўсё садзіць носікі (Грамавічы, Жлоб.). НО'СЦАМ прысл., тое, што насцаком. Ен i невінаваты быў, але яго сільна набілі носцам (Пясчанікі, Жытк.). НО'ТНЫ прым. капрызны. Нбтная дзеўка (Мормаль, Жлоб.). НО'ЧКА ж., толькі адз. танец. Інцерэсны, паважный танец «ночка». «Ночка цёмна, юбка чорна* кохта бела, гуляй смела» (Баравікі, Светл.). НО'ШКА ж. 1. вязка. Падай ношку на плечы (Неглюбка, Ветк.); Адарка етай ноччу ношку сёна прынесла ССтаўбун, Ветк.); Яна навязала нбигку сена ў посцілку ! нясе (Хізы, Ветк. + Бабовічы, Гом.; Бывалькі, Лоеўск.; Марозавічы, Б.-Каш.; Харомцы, Акц.); 2,.мяшок (невялікі). Я паклала гарбузы табе ў ношку, нясІ сабе (Буйнавічы, Лельч. + Запясочнае, Маз.). НУ'ДЗЬГА ж., толькі адз; стан пчалы (без узятку). Ета калі ўзятку німа, то пчолы i сядзяць усё ўрэмя, ета значыць у іх нудзьгд (Хізы, Ветк.); Сяголета нудзьга ў пчол (Холмеч, Рэч.). НУ'ЖА ж зборн. насякомыя. Як нужа дапякла мой товар, дык ён як здрочыцца (Аравічы, Хойн.). НУ'ЖАЦЬ незак. есці. Навару Сцяпану чаго, а сама сала нужаю (Палессе, Чач.). НУ'ТРАШЧЫ толькі мн. вантробы. Ек розберэм кобана, так еты ўсе нутрашчы вуцегном (Аравічы, Хойн.). НЫРКНУ'ЦЬ незак. нырнуць. Глядзі-цька, Мішка як ныркнуў, дык у вадзе i сычас дзержыцца (Палессе, Чач.). НЮ'НЬКІ толькі мн. асака. Нинькі каровам у нас сабіраюць (Неглюбка, Ветк.); Пойдзём на балота ни»нькі рваць (Нямкі, Ветк.). НЯВЁСЫ т о л ь к і м н. неба.,Нябёсы сёння чмурыя (ДзякавІчы, Жытк. + Баравікі, Светл.; Насовічы, Добр.). НЯБОТА ж. 1. пляменніца. Адна нябога йшла за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hocik, hometka, насцакбм, нбздравы, нбйгку, нбсаль, нбсцам, нбсік, нбсікі, нбчка, нбшку, нй»нь, нйнькі, нотны, ношка, нужаць, ныркнуць, ныркнўў, нюнькі, няббга, нўдзьга, нўдзьгд, нўжа, нўжаю, нўтрашчы
4 👁
 ◀  / 88  ▶