на плечы таму ламцу кухвайку, штоб не прастудзіўся (Астрагляд-ы, Браг.). Ламцы быстра цёрлі лён (Чарнейкі, Рэч.). ЛАМО'К м. лом. Дай ламок падняць пол (Неглюбка, Ветк.). ЛАМПА'Д м. лампада. Заўтра празнік, трэба лампад нанач запаліць (Бабовічы, Гом.). ЛА'НКА ж. дзялянка (зямлі), y4acfaK. Ты 'чула, мая галубка, што ў калгаее бульбу падзялілі на ланкі, мне сотак сорак пяць выкапаць трэба (Антонаў, Ельск.+ + Баравікі, Светл.). ЛА'ННЫ прым. вялікі. Ланны клубок нітак быў, i дзе ён дзеўся? (Палянкі, Добр.). ЛАНО' I н. калені. Калісь гаварылі: «Узяць дзідя на л о н о», а цяперака не гавораць (Холмеч, Рэч. + Бабовічы, Гом.; Узнаж, Светл.). ЛАНО' II н. спадніда. Німа кішэні, дык сып у лано (Тульгавічы, Хойн.). ЛАНО' III н. абярэмак. Прынясі ланб дроў (Узнаж, Светл.). ЛА'ПА I ж. 1. лапа (птушыная). Верабей лапу зламаў (Неглюбка, Ветк.); Перагрэблі ўвесь ячмень сваімі лапамі, не знаю, што ўжо i дзелаць (Холмеч, Рэч.); 2. лапа (для выцягвання цвікоў). Лапа хоць i была старэнькая, а згадзілася (Халочча, Чач.); 3 дапамогай лапы выцягнулі вялікі цвік (Чырвоная Буда, Добр.); А ты паспрабуй выцягнуць лапай, можа што i палучыцца (Кароткавічы, Жлоб. + Засінцы, Ельск.); 3, лапа (для панажоў у кроснах). Лапа ляжала паводдаль на кроснах (В.-Стралкі, Раг.); Дапамажы ўкласць панажы ў лапу (Кірава, Жлоб.+ Неглюбка, Ветк.). ЛА'ПА II ж. паз (у бервяне). Лапа рубіцца на вугал, лапы з усіх бакоў у нас ёсць (Хізы, Ветк.-1-Халочча, Чач.). Параўн. лёжка II. ЛАПАНО'СЫ прым. вастраносы (пра лапці). Гэтыя лапаносыя лапці, акрамя пушчы, на сена, нікуды не надзенеш (Кароткавічы, Жлоб.). ЛАПА'ТАЧКА ж. струк (гароху). Лапатачка — струк гароху, калі ў ім толькі завязваюцца зярняты (Насовічы, Добр.); Струк гароху складаецца з двух лапатачак (Залессе, Чач.). ЛАПАТЛГВЫ прым. балбатлівы. От лапатлівы, ну, чыста пулямёт (Кароткавічы, Жлоб
Дадатковыя словы
ламбк, ламцў, ланка, лапанбсыя
4 👁